Ёсць магчымасць развіваць творчыя здольнасці

Лента новостей

555 вучняў распачалі ў гэтым навучальным годзе заняткі ў гуртках па інтарэсах, якія працуюць пры Цэнтры дзіцячай творчасці. 49 гурткоў розных накірункаў – дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, мастацкіх, інтэлектуальнага развіцця, турыстычна-краязнаўчых, спартыўных, сацыяльнай накіраванасці–арганізаваны для таго, каб максімальна ахапіць пазашкольнай дзейнасцю дзяцей і падлеткаў нашага раёна і стварыць ім умовы для рознабаковага развіцця.
9 гурткоў працуе непасрэдна ў Цэнтры дзіцячай творчасці, астатнія – на базе ўстаноў адукацыі раёна. Дарэчы, гурткі ад ЦДТ працуюць ва ўсіх школах, шырокай сеткай гурткоў ахоплены і маленькія жыхары аграгарадкоў.
Сёлета адкрыты тры новыя гурткі: турыстычны (на базе ЦДТ), лялечны (у Масалянскай СШ) і фотагурток (3 групы: у ЦДТ, гімназіі п.Пагранічны і Малабераставіцкай СШ). Яны ўжо знайшлі сваіх прыхільнікаў і карыстаюцца папулярнасцю ў дзяцей і падлеткаў.
Ірына МІКЛАШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *