На Бераставіччыне стартаваў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Культура Лента новостей

22 222Па традыцыі з пачаткам вясновых школьных канікул пачынаецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Вось і сёлета ўрачыстае адкрыццё яго, якое на працягу многіх гадоў нала­джваюць бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла і бібліятэкі Вялікабераставіцкай СШ, прайшло ў пятніцу як тэатралізавана-гульнявое свята пад назвай “Вас чакаюць прыгоды на востраве “Чытання”.

1 2 3 4 5 6 7Загадчыца дзіцячай бібліятэкі-філіяла Аксана Кумпель расказала гасцям свята – вучням 2-4 класаў – аб гісторыі ўзнікнення так званых “Кніжкіных імянін”, аб ролі кнігі і чытання ў нашым жыцці. А потым пачаткоўцы разам з казачнымі персанажамі Бураці­нам, Мальвінай, Каралевай Кнігай, Бабай-Ягой, Атаман­шай і Бандытамі адправіліся ў падарожжа па чароўнай краіне Нескучаліі. Іх чакалі вясёлыя гульні, літаратурныя віктарыны і загадкі на веданне папулярных дзіцячых твораў.
Адбылося і трады­цыйнае ўзнага­ро­джанне граматамі і прызамі лепшых чытачоў сярод вучняў пачатковых класаў Вялікабераставіцкай СШ. Імі сталі Ірына Патурынская (2 “А”), Вікторыя Жук (2 “В”), Алёна Навакач (4 “Б”), Ганна Рамашкевіч (4 “А”) і Паліна Гішман (4 “В”). Упрыгожылі свята таксама і музычныя нумары, якія выканалі Арына Лукашэвіч і Паліна Хасанава.
На працягу вясновых канікул і Тыдня дзіцячай кнігі ў дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў прышкольнага лагера, а таксама для ўсіх жадаючых пройдзе шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх літаратурнае падарожжа па творах А.Пушкіна, гадзіна літаратурнага партрэта паэта і пісьменніка У.Мазго, гульня па творчасці В.Дзеружынскага і г.д. Мерапрыемствы ў рамках Тыдня адбудуцца і ў сельскіх бібліятэках.
Святлана Ганчарова, фота аўтара
На здымках: загадчыца дзіцячай бібліятэкі-філіяла Аксана Кумпель узнагаро­джвае актыўную чытачку Ганну Рамашкевіч;
удзельнікі мерапрыемства – бібліятэкары Данута Лагада і Таццяна Васеха, юныя артысты Арына Савіна, Уладзіслаў Капіца, Арына Лукашэвіч, Валерыя Лазавіцкая,  Уладзіслаў Васеха, Паліна Хасанава і лепшыя чытачы дзіцячай бібліятэкі Ірына Патурынская, Алёна Навакач і Паліна Гішман.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *