“Галасы гісторыі”: пераможца вызначыўся

Актуально Образование

IMG_3089 IMG_3083 IMG_3079 IMG_3076 IMG_3074 IMG_3068IMG_3048 IMG_3040 IMG_30344 сакавіка прайшоў раённы этап VIII абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”. Конкурс традыцыйна праводзіцца з мэтай пашырэння і актывізацыі краязнаўчага руху сярод навучэнцаў і педагогаў вобласці, садзейнічання далейшаму даследаванню і папулярызацыі рэгіянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, фарміравання беражлівых адносін да культурнай спадчыны роднага краю і захавання гістарычнай памяці беларускага народа. Сёлета ён быў тэматычны і прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У зале раённага Дома культуры сабраліся каманды юных гісторыкаў з усіх школ раёна, каб не толькі праверыць свае веды з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, але тым самым аддаць даніну памяці і павагі воінам і падпольшчыкам, якія не шкадуючы свайго жыцця змагаліся з ворагам і набліжалі Перамогу.
IMG_3025Конкурс складаўся з дзвюх частак: бліц-конкурсу і вандроўкі.
IMG_3008Падчас бліц-конкурсу каманды на працягу 1 хвіліны пастараліся адказаць на максімальную колькасць пытанняў па тэме “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне”.
Вандроўка праходзіла ў форме імправізаванай экскурсіі, маршрут якой пралягаў па трох аб’ектах – помніках Вялікай Айчыннай вайны, размешчаных на тэрыторыі Гродзеншчыны. Кожнай камандзе давалася 3 хвіліны, каб падрыхтаваць экскурсію па атрыманых аб’ектах з адлюстраваннем па­дзей Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб якіх захоўваецца ў помніках. Пры няпоўных адказах каманды сапернікаў мелі магчымасць дапоўніць інфармацыю і атрымаць дадатковыя балы.
Пераможца конкурсу вы­значаўся па суме набраных балаў. У выніку найбольшую колькасць балаў атрымала каманда Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, якая і заняла першае месца. На другім месцы – юныя гісторыкі з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, трэцяе месца – у каманды Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы.
Сярод тых, хто вызначыўся найбольш глыбокім гістарычным веданнем падзей Вялікай Айчыннай вайны, журы назвала Сяргея Касіяніка (Кватарскі яслі-сад-БШ), Максіма Стасюкевіча (Старадварэцкі яслі-сад-БШ), Вольгу Гурын (Вялікабераставіцкая СШ), Ірыну Якоўчык (Паплаўскі яслі-сад-БШ) і Паўла Бурага (Канюхоўскі яслі-сад-СШ).
IMG_3054Каманда Вялікабераставіцкай СШ будзе прадстаўляць наш раён на занальным этапе VIII абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, які пройдзе ў Вялікай Бераставіцы ў канцы сакавіка.
Сапернікамі яе будуць каманды з Гродзенскага, Ваўкавыскага, Свіслацкага, Шчучынскага, Кастрычніцкага і Ленінскага

раёнаў.

Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *