Конкурс патрыятычнай песні прайшоў у Бераставіцы

Лента новостей

IMG_2904 IMG_2909 IMG_2916 IMG_2918 IMG_2922 IMG_2923 IMG_293226 лютага ў раённым доме культуры прайшоў раённы этап конкурсу патрыятычнай песні пад назвай “Мне даверана песня”. 28 лютага ўладальнікі гран-пры раённага агляду прадставілі Бераставіччыну на традыцыйным абласным фестывалі патрыятычнай песні ў Гродне.

Конкурс праводзіцца з 1998 года Гродзенскім абласным камітэтам грамадскага аб’яднання “Бела­рускі рэспубліканскі саюз мо­ла­дзі” сумесна з зацікаўленымі структурамі. У гэтым годзе конкурс прысвячаецца 70-год­дзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён накіраваны на прапаганду лепшых узораў патрыятычнай песні, выяўленне таленавітых аўтараў і выканаўцаў, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Сваё творчае майстэрства на раённай сцэне  дэманстравалі 18 удзельнікаў. Дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Ганна Кулікоўская, дыпломам другой ступені – вучаніца Малабераставіцкай сярэдняй школы Кацярына Кузьміцкая, дыпломам трэцяй ступені – прадстаўніца раённага Дома культуры Вольга Плоцкая. Гран-пры атрымалі навучэнец Бераставіцкага ліцэя Аляксей Кавалевіч і вакальная група Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы, якія, як ужо гаварылася вышэй, прадставілі Бераставіччыну на прэстыжным музычным конкурсе ў Гродне.

Анастасія Лешанюк



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *