Цяпло прыёмнай сям’і

Лента новостей

Сям’я Алены Уладзіміраўны і Анатолія Пятровіча Кірсанавых з Шаляпкоў–прыёмная. У ёй, акрамя ўласных дачкі Каці і сына Ігара сем год ужо жыве прыёмны сын Уладзіслаў.
–У сям’і гэтай пануе добрая, псіхалагічна камфортная абстаноўка,–кажа галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Вольга Расціславаўна Гутавец.–Дзеці сябруюць паміж сабой, разам дапамагаюць бацькам. У сям’і ёсць свае традыцыі, сумесна праводзяцца святы. Падтрымліваецца цесная сувязь са школай, Алена Уладзіміраўна некалькі год была членам бацькоўскага камітэта.
І ўвогуле, жанчына гэтая з’яўляецца душой свае сям’і, стараецца зрабіць усё, каб прыёмны сын заўсёды адчуваў сябе ў ёй утульна. Калі ўзнікае неабходнасць, жанчына кансультуецца са школьным педагогам-псіхолагам.
У сям’і Кірсанавых устаноўлены даверлівыя, добразычлівыя ўзаемаадносіны, і ў гэтым найпершая заслуга маці. У выхаванні дзяцей выкарыстоўваецца дэмакратычны стыль: прымяняецца метад заахвочвання, а не пакарання. Тут умеюць выявіць і падтрымаць здольнасці дзяцей. Так, Уладзіслаў з задавальненнем займаецца вольнай барацьбой і футболам, наведвае турыстычны гурток.
Дзець маці–гэта заўсёды адметнае свята ў сям’і Кірсанавых. Алену Уладзіміраўну муж і дзеці абавязкова віншуюць з ім, жадаюць моцнага здароўя, шчасця. Што можа быць прыемней.
На здымку: Алена Уладзіміраўна і Уладзіслаў.
Марыя Драпеза



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *