Абстаноўка з ветзахворваннямі ў Бераставіцкім раёне кантралюецца

Сельское хозяйство

new-18463-2011-12-12Нядаўна на базе Берас­тавіцкай райвет­станцыі адбыўся семінар-нарада галоўных ветурачоў гаспадарак. Такія традыцыйныя мерапрыемствы дазваляюць трымаць у полі зроку важныя пытанні і прымаць своечасовыя меры.
Са змястоўнай інфар­мацыяй аб дыягностыцы захворванняў выступіў загадчык ветлабараторыі Стані­слаў Сідаровіч. Гу­тарка вялася аб дастаў­цы паталагічнага матэрыялу ад жывёлы з сельгаскааператываў, каб своечасова выявіць небяспеку і паставіць ёй надзейную заслону. Такі метад прымяняецца для выключэння інфекцыйных захворванняў. Акрамя гэтага, гавырылася пра дастаўку пробаў на біяхімічны аналіз крыві жывёлы, а таксама пра адбор крыві ад нованароджаных цялят на імунаглабуліны. Напрыклад, даследаванні па­казалі, што добра да­глядаюць цялят у аграфірме “Стары Дворац”, СВП “Аграмір”, СВК “Макараўцы”.
Ветурач — эпізаатолаг Пётр Вета расказаў пра план эпізаатычных мера­прыемстваў у гэтым годзе. Галоўнае — вакцынацыя жывёлы. Краевугольным каменем застаецца самы надзейны сродак – прафілактыка. Галоўным ветурачам былі раздадзены графікі па правядзенні туберкуленізацыі буйной рагатай жывёлы. Гэта важнае дыягнастычнае мерапрыемства. У нашым раёне хворай жывёлы не выяўлена.
На актуальнай праблеме распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней засяродзіў увагу ўдзель­нікаў семінара намеснік галоўнага ветурача раёна Аляксандр Баброў. Каварства гэтага смяротнага захворвання ў тым, што хворая жывёла на працягу двух сутак пасля заражэння выглядае знешне зусім здаровай. Так што, нават вопытны гаспадар у вёсцы не заўважыць адразу, што свінні ўжо могуць быць хворыя. Лячэння ад афрыканскай чумы няма, а прышчэпкі ад страшнага віруса яшчэ толькі распрацоўваюцца.
Жыхары нашага раёна з паразуменнем павінны аднесціся да просьбы ветслужбы ўстрымацца ад гадоўлі свіней. Калі небяспека міне, праз некаторы час можна будзе зноў да такога занятку вярнуцца. А пакуль што варта перайсці на гадоўлю кароў, коз, авечак, гусей.
Падвёў вынікі раённага мерапрыемства першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Павел Буткевіч. Ён завастрыў увагу і на недастатковай рабоце ветслужбаў некаторых гаспадарак.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *