Дзякуюць за чуласць

Лента новостей

Нялёгка жыць адзінокім састарэлым людзям у вёсцы. Акрамя паўсядзённых клопатаў, якія сяк-так удаецца пераадольваць, узнікаюць часам і такія, якія самім пенсіянерам вырашыць не пад сілу. Добра, што побач ёсць людзі, якія выслухаюць, зразумеюць, дапамогуць, Вось як і ў гэтым выпадку.
Да нас у рэдакцыю звярнулася Ганна Сцяпанаўна Поліўка з вёскі Леснявічы, дзе яна жыве разам са сваёй састарэлай маці. А справа вось у чым. Летам у час буры з даху іх хаты адарвала ветракі. Да іх жа былі прымацаваны электрычныя правады. Узнікла праблема. Звярнуліся ў сельсавет, да кіраўніцтва СВК “Пархімаўцы”.
— І вельмі прыемна было,- кажа Ганна Сцяпанаўна,- што на нашу просьбу аператыўна адрэагавалі. – Прыехалі будаўнікі, прывезлі новыя ветракі, прыбілі іх, падрамантавалі заадно веранду, прычым бясплатна. Вялікі дзякуй хочацца сказаць за гэта старшыні СВК “Пархімаўцы” У.С.Анішчыку, яго намесніку па ідэалагічнай рабоце М.Э.Карпуць, старшыні сельсавета Л.К.Кладкевіч.
Да гэтых слоў падзякі далучылася таксама Г.І.Гулінская, якая апынулася разам са сваёй састарэлай маці ў падобнай сітуацыі. І іх дому былі нанесены значныя пашкоджанні падчас той навальніцы. Рамонтныя работы выканала таксама будаўнічая брыгада сельгаскааператыва.
Падрыхтаваў Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *