НЯБЕСНАЯ АПЯКУНКА ЗЯМЛІ БЕРАСТАВІЦКАЙ

Актуально Из истории земли Берестовицкой Культура

00З канца 70-х гадоў 19 стагоддзя галоўнай прыхадской царквой у Вялікай Бераставіцы лічылася Спаская, якая налічвала звыш 3800 прыхаджан з мястэчка і 12-ці навакольных вёсак. Яна размяшчалася ў былым каталіцкім касцёле і перад Першай сусветнай вайной была зачынена. У гэтай царкве знаходзіўся адзін цікавы абраз, які асабліва шанаваўся вернікамі – ікона Маці Божай Рудаўскай.

Зраблю ўдакладненне – ікона, аб якой ідзе размова, некалі доўгі час знаходзілася ў маёнтку Рудава, таму ў народзе атрымала назву Рудаўскай. Адносілася яна да тыпу ікон-адзігітрый (на абразах «Адзігітрыя», што ў перакладзе з грэчаскага азначае «Пуцяводніца», Божая Маці намаляваная ва ўрачыстай паставе з паднятай рукой, звернутай да свайго Сына, як бы паказвае чалавецтву шлях да выратавання). Яна паўтарала сабой абраз Маці Божай Чэнстахоўскай. Сёння гэта мясцовасць знаходзіцца ў Пагранічным сельсавеце пры самай беларуска-польскай мяжы.
У “Гродзенскім праваслаўна-царкоўным календары” за 1899 год гаворыцца: “В ней (бераставіцкай царкве) имеется особенно местно чтимый образ Пресвятой Богородицы Частоховской. Вышиною эта святая икона 1 аршин 13 вершков, шириною 1 аршин 3 вершка, – вделана в прочную раму, завершающуюся полукругом с различными украшениями из дерева и вся озолочена, – риза на святой иконе серебряная, окрывающая лишь изображения Пречистой, Спасителя и ангелов, держащих короны над священными ликами, которые вызолочены с фальшь цветными камнями… Между ангеловыми изображениями – до 20 серебряных звёзд размером в каштановый орех каждая. Фон св. иконы искусно обтянут полотном, прочно наклееным на дерево, и выкрашен под золотой цвет …Живопись святой иконы давняя, выражение лица Пречистой Приснодевы несколько угрюмое и в то же время внушительно строгое, – пред нею постоянно при церковных служениях возжигается богомольными людьми множество свеч, усердно припадающими коленопреклонно, с глубокими вздохами и слёзно молящимися, особенно в обилии стекающимися сюда в лунные воскресные дни, вообще чествуемые народом западного края, т.е. в первое воскресенье по новолунии, когда в эти дни причтом, обыкновенно, совершается по литургии акафистово пред сею св. иконою церковное служение”. Адзначу, што аршын і вяршок – старадаўнія меры даўжыні. 1 аршын адпавядае 72 см., а вяршок 4,44 см. (1/ 16 аршына). Таму абраз, згодна з вопісам, меў прыблізныя памеры 1,3 х 0,85 метра.
4Узнікае пытанне: як каталіцкі абраз з’явіўся ў праваслаўнай царкве? А справа вось у чым. Чанстахоўскай Багародзіцы, таксама, як і Вострабрамскай у Вільні, ва ўсе часы аднолькава пакланяліся як католікі, так і праваслаўныя. Існуе легенда, што арыгінал іконы-адзігітрыі напісаў святы апостал Лука. Адна з копій іконы з выявай Св. Марыі і маленькага Ісуса, якая захоўвалася на Яснай Гары ў Чэнстахове, трапіла ў Рудаву.
І тут узнікае другое пытанне: якім чынам старажытны абраз апынуўся ў 2-й палове 19 ст. у перабудаванай з касцёла бераставіцкай царкве?
Звернемся да гісторыі. У 1506 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі падарыў некаторыя землі, у тым ліку Рудаву і Бераставіцу, праваслаўнаму магнату Аляксандру Хадкевічу. Неўзабаве Хадкевічы збудавалі там невялікую драўляную праваслаўную царкву (капліцу), якая пасля падпісання ў 1596 годзе вядомых Берасцейскіх царкоўных пагадненняў стала ўніяцкай. Некалі з Супрасля туды была пазычана старажытная ікона-адзігітрыя, аб чым ёсць запіс у інвентарным вопісе Супраслеўскага ўніяцкага манастыра, зробленым 6 жніўня 1645 года.
З цягам часу культ Ба­га­родзіцы Рудаўскай пашыраўся. Дзякуючы сваім цудам, яна стала вядомай далёка па-за межамі ўладанняў хадкевічаў. Прасіць заступніцтва ў нябеснай уладаркі ішлі паломнікі не толькі з навакольных вёсак, але і з Крынак, Бераставіцы, Супрасля, Заблудова, Адэльска, Свіслачы, Воўпы, Ваўкавыска. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць замацаваных пры абразе вотаў з надпісамі на лацінскай і стараславянскай мовах. Воты – сімвалічныя прадметы, якія ахвяруюцца вернікамі святому абразу ў знак падзякі за атрыманую літасць. Гэта могуць быць крыжыкі, пацеркі, ружанцы, срэбраныя медалікі ў выглядзе чалавечых сэрцаў, рук альбо ног і г.д. Кожны цуд, здзейснены абразам, на працягу ўсёй яе гісторыі старанна фіксаваўся ў спецыяльных кнігах. У 1679 годзе духоўная камісія на чале з віленскім біскупам Мікалаем Стэфанам Пацам, даследаваўшы запісы з царкоўных кніг, афіцыйна аб’явіла абраз Маці Божай у Рудаве цудатворным.
У сярэдзіне 18 стагоддзя ўла­дальнікам гэтых земляў стаў кракаўскі каштэлян Ежы Мні­шак. Магнат прыкладваў вялікія намаганні, каб узняць статус Бераставіцы. Ён скончыў тут будаўніцтва вялікага мураванага касцёла і дабіўся для мястэчка шэрагу значных прывілеяў, у тым ліку права на самакіраванне (магдэбургскае права), таму ў некаторых старажытных дакументах узгадваецца як дабрадзей. Дзеля прэстыжу любімай Бераставіцы Ежы Мнішак перавёз сюды з Рудавы і цудатворную адзігітрыю. Але ікону змясцілі не ў новым касцёле, як адзначаецца ў сучасных гістарычных выданнях, а ў драўлянай ўніяцкай царкве, на месцы якой сёння стаіць Мікалаеўская. У гонар вялікай для мястэчка падзеі бераставіцкія мяшчане (гараджане) ад чыстага сэрца склалі да іконы адразу аж 250 вотаў. Зразумела, з-за такой вялікай колькасці не ўсе ахвяраванні былі змешчаныя непасрэдна пры абразе.
Не так даўно падчас працы ў архівах Вільнюса мне пашчасціла адшукаць старажытны інвентар (вопіс маёмасці) канца 18 ст., які датычыўся бераставіцкай уніяцкай царквы. Сярод іншых царкоўных рэчаў там значылася і каштоўная адзігітрыя Чанстахоўская, “апранутая” ў срэбраную рызу. Цікава, што агульная вага чыстага срэбра на абразе складала 23 грыўны (каля 5 кг). Дарэчы, срэбраныя элементы (кашулі, кароны разам з анёлкамі, якія іх трымаюць, зоркі, паўмесяц і г.д.) былі накладзены на ікону ў тыя часы, калі настаяцелем тут быў уніяцкі святар Ян Вежбіцкі. Сама царква некалі была асвечана ў гонар Св. Мікалая Мірлікійскага, а ў наро­дзе яна звалася проста царквой Св. Міколы Угодніка. Святога празвалі Угоднікам за тое, што падчас жыцця сваімі дзеяннямі ён асабліва дагадзіў Богу. Пазней ад яе атрымала назву Мікалаеўскай збудаваная на гэтым месцы графам Касакоўскім мураваная праваслаўная царква.
У часы Расійскай Імперыі ўніяцтва, як рэлігія, было скасавана, а цэрквы разам з інвентаром перайшлі ў распараджэнне права­слаўнай кансісторыі. У выніку, цудатворны абраз пасля 1866 года апынуўся на новым месцы – у галоўнай прыхадской царкве, якая атрымала назву Спаскай. Тым не менш, колькасць паломнікаў да яго не зменшылася.
Спаская царква праіснавала да Першай сусветнай вайны і была зачынена. Архівы сведчаць, што незадоўга перад акупацыяй нямецкай арміяй Вялікай Бераставіцы, увесь праваслаўны прычт быў вывезены на Усход. Вельмі верагодна, што падчас вайны ў глыб Расіі назаўсёды быў адпраўлены і абраз Рудаўскай Багародзіцы, які так шанавалі мясцовыя хрысціяне.
Сяргей Лушчык, г. Гродна



7 комментариев по теме “НЯБЕСНАЯ АПЯКУНКА ЗЯМЛІ БЕРАСТАВІЦКАЙ

  1. Вельмі цікавы і пазнавальны артыкул, на мой погляд, адзін з найлепшых Вашых матэрыялаў. Ніколі б не падумала, што гісторыя абразу насамрэч такая заплутаная і цікавая.

  2. Natalia: Мне собственно, не трудно опубликовать это фото старого костела по ссылке Старые Фото. Но это фото уже опубликовано :)Сайт Берестовицкой газеты довольно популярен и это фото увидели и увидят многие. Устройство Интернета таково , что этот снимок уже не исчезнет даже если исчезнет сайт Берестовицкой газеты( что мало вероятно 🙂 ) Да и наверняка десятки или сотни пользователей уже сохранили это фото на своих компьютерах. Любой бумажный снимок если его оцифровать и выложить в Интернете в свободном доступе уже спасен от гибели и безвестия.
    Важно спасти те, что ещё сохранились но существуют только на бумаге.
    Любые снимки и статьи например Лущика , опубликованные на сайте Берестовицкой газеты даже несколько лет назад легко найдет любой , набрав в поиске этого сайта эту фамилию. Только не забывайте, что он подписывается по белоруски и поэтому в поиск нужно вносить Лушчык а не Лущик, иначе поисковик ответит- ничего не найдено.
    Мне хотелось бы опубликовать не публикуемые прежде снимки с Берестовицы и района. Чтоб посетители не искали новое среди десятков повторов. Если есть, присылайте снимки с Первомайских и Октябрьских демонстраций -Это тоже уже стало нашей историей.

  3. Сёння склалась агульнае меркаванне,што бераставіцкая царква, перабудаваная са старога касцёла ў царскія часы, насіла назву Успенскай. Аднак гэта не так. Падчас працы са старымі дакументамі я не знайшоў ні аднаго падцверджання гэтаму. Затое сустракалісь дакументы, якія гавораць аб тым, што царква была асвечана ў гонар Хрыста Збавіцеля (па-руску Христа Спасителя альбо проста Спаса). Таму называлі яе Спаскай.

  4. Огромное спасибо автору за интереснейший материал! Всегда читаю с большим удовольствием. Полагаю, что замечательную фотографию старого костела можно разместить в рубрике ССЫЛКИ «Берестовица. Старые фото».
    Хочу также выразить благодарность Николаю за собирание и идею размещения on-line старых фотографий. Хочется надеяться, что коллекция будет пополняться с помощью посетителей сайта и пользователей всемирной «паутины».

  5. На першым здымку абраз Маці Божай Чэнстахоўскай. Справа ў тым, што розных выяваў гэтай Багародзіцы з Яснай Гары ў Чэнстахове многа — з рызай, без рызы, з каронамі і без іх, з ангеламі і без ангелаў, аздобленыя камянамі і г.д. На маю думку гэта выява (на здымку) найбольш адпавядае таму абразу, які апісваецца ў старых дакументах.

  6. На фотаздымку бераставіцкая Спаская царква (былы касцёл). Фота зроблена ў 1911г. праваслаўным святаром Паўлам Валынцэвічам з вежы новага касцёла. Па канонах усе хрысціянскія храмы (каталіцкія і праваслаўныя)старалісь будаваць апсідай (тым бокам, дзе стаяў галоўны алтар) на ўсход. Да прыкладу касцёл і царква ў Малой Бераставіцы,бернардзінскі,францысканскі, езуіцкі, брыгіцкі касцёлы ў Гродна глядзяць фасадам на захад а алтарнай сцяной на ўсход. Былі канешне і выключэнні з правілаў, звязаныя з недахопам замлі, ці па нейкіх іншых тэхнічных прычынах. Напрыклад касцёл Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы. Сцяна яго дзе змешчаны галоўны алтар заходняя. Думаю, што прычына тут звязана з гармоніяй і падабенствам касцёла да графскага палаца. Яго пабудавалі фасадам да фасаду палаца і для зручнасці злучылі роўнай грабавай алеяй.

  7. Очень интересные фото к статье. Если икона исчезла то в статье фото Ченстоховской иконы?
    А старый костел -видимо фото сделано с Нового костела? Очень интересный ракурс.
    Ну и повод поразмышлять. Врата старого костела как и врата Николаевской церкви смотрят на запад. То есть, алтарь на восток- как принято в православии, а не на запад как принято в католицизме.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *