Клуб па інтарэсах пры Пагранічнай сельскай бібліятэцы — месца для творчай самарэалізацыі

Лента новостей

1111Клуб па інтарэсах у бібліятэцы – гэта самастойнае творчае аб’яднанне чытачоў, якія маюць агульныя эстэтычныя інтарэсы.  Асаблівае месца сярод гэтых фарміраванняў займаюць дзіцячыя аматарскія аб’яднанні. Яны ствараюцца пры бібліятэчных установах з мэтай арганізаваць вольны час дзяцей і падлеткаў, дапамагчы ім рэалізаваць свае патрэбы ў зносінах, творчасці, развіцці і самаадукацыі. Дзеці  ж заўсёды адкрыты ўсяму новаму, хутка вучацца і засвойваюць нават самыя складаныя рэчы, калі ім сапраўды цікава.

Пры Пагранічнай сельскай бібліятэцы ўжо шмат гадоў працуе дзіцячае аматарскае аб’яднанне «Дамавічок». Наведваюць яго школьнікі 1 — 5 класаў у кожную першую суботу месяца. Але гэта толькі афіцыйна. Большасць дзетак прыходзяць у бібліятэку некалькі разоў на тыдзень. А некаторыя прыбягаюць амаль што кожны дзень. За час існавання клуба чым толькі не даводзілася займацца: і бісерапляценнем, і вышыўкай, і вырабамі з прыродных матэрыялаў, і лепкай, і стварэннем віншавальных паштовак. У снежні, напрыклад, гурткоўцы засвойвалі мастацтва выцінанкі. Каляровая папера, нажніцы, клей і багатая дзіцячая фантазія – вось і нараджаюцца прыгожыя ўзоры, якія так прыемна паказаць бацькам і сябрам. Апошнім жа часам мы разам з дзецьмі пачалі вывучаць новы, унікальны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – пляценне з газет. Засвоіць яго можа кожны, ды і матэрыял заўсёды пад рукой. У выніку атрымліваюцца прыгожыя вырабы – вазы для кветак, цукерніцы, розныя кошыкі.
Пры Пагранічнай сельскай бібліятэцы працуе і аматарскае аб’яднанне для дарослых, якое наведваюць людзі сталага ўзросту. Нашы жанчыны-ўдзельніцы клуба ўсе вельмі творчыя, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Пасяджэнні праходзяць заўсёды ў цёплай сардэчнай атмасферы. На сустрэчы запрашаюцца цікавыя творчыя людзі, прадстаўнікі мясцовай улады. Арганізуюцца святочна-забаўляльныя праграмы. Такім чынам, кожнаму ў нашай бібліятэцы знойдзецца месца для творчай самарэалізацыі – і дзецям, і дарослым. І мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да ўдзельнікаў нашых аматарскіх аб’яднанняў.
Надзея Кобрынец, бібліятэкар Пагранічнай
сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *