«А стаяла царква у Старым Дворцы прыблізна ў гэтым месцы…»

Из истории земли Берестовицкой Культура

У нумары “Бераставіцкай газеты” за 28 студзеня г.г. быў змешчаны артыкул Мікалая Пацэнкі “Ці быў храм DSCF0636 1у Старым Дворцы?”. Напомнім, што размова ў ім вялася пра мясцовую царкву, якая ў 1835 годзе была непрыгоднай для наведвання яе прыхаджанамі і правядзення тут службы. Як сведчанне гэтаму, аўтар прыводзіць знойдзеныя ім у Гродзенскім гістарычным архіве дакументы. У адным з іх, у прыватнасці, – рапарце 27.03.1835 года Гродзенскаму Віцэ-Губернатару ад Гродзенскага павятовага Земскага суда – напісана: ” … в имении помещика Анджейковича в Старом Дворце находится греко-униатская церковь, совершенно ветхая до такой степени, что всякое время следует ожидать обрушение оной…”.
У канцы артыкула аўтар просіць адгукнуцца чытачоў, якія памятаюць, дзе канкрэтна знаходзілася ў 18-м стагоддзі Старадварэцкая царква. На гэтым месцы, мяркуе Мікалай Пацэнка, варта было б паставіць які-небудзь мемарыяльны знак.
На артыкул адгукнулася жыхарка аграгарадка Пархімаўцы Вера Андрэеўна Шымавалос. Яна нарадзілася і да замужжа жыла ў вёсцы Каленікі і была прыхажанкай кузьміцкай царквы. Як сведчаць архіўныя дакументы, менавіта гэтай царкве па рашэнні грэка-ўніяцкай духоўнай Кансісторыі былі перададзены ўпрыгожанні і каштоўнасці. Вера Андрэеўна з 1928 года нараджэння. Вось што яна ўспамінае:
– Помню, як да вайны і пасля яе ўсе з нашай вёскі – і людзі сталыя, і мы, моладзь, наведвалі кузьміцкую царкву. А вясною 1947 года па нашай і навакольных вёсках разнеслася навіна: наш кузьміцкі бацюшка будзе праводзіць богаслужэнне на тым месцы, дзе калісьці стаяла старадварэцкая царква (усе пра гэтую царкву ведалі, толькі мы ў Каленіках чамусьці называлі яе лявонавіцкай). Дакладна не помню, якое тады было свята. Можа, сёмуха? Бо бэз, якога надта ж многа расло вакол царкоўнага фундамента, у тую пару сама цвіў і гэткая ўжо была навокал прыгажосць! Збіраючыся з суседкай на богаслужэнне, мы, помніцца, услых разважалі пра тое, калі ж царква ў Старым Дворцы была адкрытай, які выгляд меў яе будынак. Спыталі ў майго таты, Андрэя Андрэевіча, які быў з 1876-га года нараджэння, ці не помніць ён гэтага. Тата адказаў: ”Я чуў ад сваіх бацькоў, што ў Старым Дворцы стаяла царква. Але пры маёй памяці яе ўжо не было, застаўся толькі фундамент”.
Мы паспяшаліся на службу. У Стары Дворац ішлі людзі з Вараноў, Лявонавічаў, Трумпаў, Мацейкаўшчыны. Вельмі многа было моладзі, дзяцей. Усе ішлі на невысокі ўзгорачак каля рэшткаў каменнага фундамента (у двух вуглах яго яшчэ захаваліся драўляныя слупы, абкладзеныя каменнем). Людзі ішлі па-святочнаму апранутыя. І настрой ва ўсіх быў незвычайны, прыўзняты – пэўна, ад незвычайнасці самой абстаноўкі богаслужэння на адкрытым паветры. Маленне адбывалася, калі тлумачыць гэта па сённяшнім часе, за былой піларамай ( на яе месцы зараз склад будаўнічых матэрыялаў), за мастком на ўзгорку і прыблізна насупраць каменнага будынка цялятніка. Дарэчы, прыблізна ў тым, ці побач з тым намоленым месцам, дзе была царква, стаяць хаты вяскоўцаў.
Марыя Драпеза



1 комментарий по теме “«А стаяла царква у Старым Дворцы прыблізна ў гэтым месцы…»

  1. В томе 7 Актов Виленской археографической комиссии (с.48-50) есть описание места, где располагались церковь и плебания: «первая волока, на которой стоят церковь и плебания, начинается и лежит одним концом к Берестовицкому гостинцу, другим — от земель деревни Трумпы по дорожке, которая идёт около крестьянских земель к землям Маховским, одной стороной лежит от стены, идущей к деревне Трумпы, а другой стороной — у межи дворовых земель, межа идёт по прямой линии к дороге, по которой ездят из двора Стародворецкого в Реплю, этой дорогой, пройдя мимо двора прямо стенкой вниз вплоть до гостинца Берестовицкого и к выгону. Рядом с этой волокой на другой стороне стенки по левой руке за дворовым гумном, пройдя дол, где копают глину, земля на огород (священнику) у низины над выгоном; напротив этой земли выгон рядом с обсаженной аллеей, идущей к дворцу, и сенокос за двором на той стороне речки от старой гребли до нового креста».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *