Тыдзень маці

Лента новостей

Ён традыцыйна праводзіцца ў нашай краіне напярэдадні цудоўнага свята—Дня маці. І ўсе святочныя мерапрыемствы, што пройдуць на гэтым тыдні ў нашым раёне, таксама прысвячаюцца ім, матулям. А самы першы дзень, 11 кастрычніка, будзе адметны дабрачыннымі акцыямі па збору сродкаў для прыёмных дзяцей і дзяцей-інвалідаў. Адкрыюцца ў панядзелак і выставы малюнкаў, дзіцячых вырабаў, пройдзе акцыя для шматдзетных малазабяспечаных сем’яў “У дапамогу маме” з уручэннем падарункаў.
12 кастрычніка — пачатак дабрачыннай акцыі “Павіншуем нашых матуль” з удзелам піянераў, членаў БРСМ, атрадаў міласэрнасці па вырабу і набыццю падарункаў мамам, якія выхоўваюць двойню, тройню, дзецям-інвалідам, апякунам, папячыцелям, прыёмным бацькам. У наступныя дні Тыдня адбудзецца сустрэча ўдзельніц міні-праекта “Свет захапленняў” на тэму “Быць маці — зайздросней долі няма”, а таксама пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”.
Выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця і іх бацькоў чакае свята “Самая любімая мама”. А на базе дзіцячага сацыяльнага прытулку пройдзе свята матуль з запрашэннем прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, грамадскіх аб’яднанняў раёна. Конкурсна-гульнёвая праграма чакае гурткоўцаў Цэнтра дзіцячай творчасці і іх матуль.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *