80 маладых спецыялістаў прыступілі да працы ў Бераставіцкім раёне

Актуально Общество

Кожны год пасля заканчэння навучальных устаноў тысячы маладых спецыялістаў распачынаюць сваю прафесійную дзейнасць. Дзяржава гарантуе ім першае працоўнае месца і аказвае неабходную падтрымку.
Сёлета пачалі рабіць свае першыя крокі ў прафесію 80 маладых спецыялістаў, якія прыбылі па размеркаванню ў наш раён.
Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама А.У.Ігнатовіч, 44 з іх маюць вышэйшую адукацыю, 36 – закончылі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. 17 маладых спецыялістаў вучыліся па мэтаваму накіраванню, 63 – за сродкі дзяржаўнага бюджэту.
У сацыяльнай сферы распачалі працоўную дзейнасць 38 чалавек, з іх 29 – ва ўстановах адукацыі раёна, 6 – культуры, 3 – медыцыны.
У сельскай гаспадарцы прыступіла да працы 25 маладых спецыялістаў, у іншых галінах народнай гаспадаркі – 17.
Маладыя спецыялісты атрымалі гарантаваную ім матэрыяльную дапамогу, па неабходнасці забяспечаны жыллём.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *