Акцыя «У Новы год – з “Белай Руссю” на Бераставіччыне

Лента новостей

IMG_1444Падтрымліваючы рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”, актывісты РГА  “Белая Русь” ужо на працягу некалькіх гадоў праводзяць сваю дабрачынную акцыю “У Новы год  — з “Белай Руссю”, якая таксама ахоплівае ўсе рэгіёны краіны і накіравана на тое, каб ні адно дзіця ў перыяд навагодніх і калядных святаў не засталося без увагі, клопату і падарункаў. Бераставіцкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” традыцыйна рыхтуе падарункі тым дзецям, якім даводзіцца праводзіць святочныя дні не ў кругу сям’і, а на бальнічных ложках. Вось і 27 снежня старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Мікалай Лазко і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Раманік наведалі дзіцячае і інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы, каб павіншаваць маленькіх пацыентаў з навагоднімі святамі, пажадаць ім хуткага выздараўлення  і ўручыць салодкія падарункі. Безумоўна, дабрачынная акцыя стала прыемным сюрпрызам для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы, і падарыла святочны настрой не   толькі ім, але і медперсаналу Бераставіцкай ЦРБ.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *