Журналісты «Бераставіцкай газеты» сустрэліся з сябрамі

Лента новостей

DSCF2033Чарговы Дзень падпісчыка з удзелам супрацоўнікаў “Бераставіцкай газеты” і паштовага аддзялення “Канюхі”, а таксама пры актыўным пасрэдніцтве старшыні сельвыканкама Сяргея Варчэні прайшоў у мінулы аўторак у Канюхоўскім сельсавеце.
Найбольшую актыўнасць падпісчыкі праявілі ў вёсцы Водла. У вызначаны тэрмін яны сабраліся каля хаты старасты вёскі Вольгі Савонь, якая сама, дарэчы, на працягу многіх гадоў чытае “Бераставіцкую газету”. Людзі былі задаволены, што выпісаць газеты да іх прыехала сама загадчыца паштовага аддзялення “Канюхі” Кацярына Нехайчук. Дарэчы, жыхары вёскі выпісвалі не толькі “раёнку”, але і іншыя выданні. А паколькі надвор’е стаяла цёплае, не спатрэбілася нават заходзіць у хату. Увесь “працэс” адбываўся на вуліцы: у якасці рабочага стала была звычайная табурэтка, прыстаўленая да лаўкі.
Давялося выслухаць падчас Дня падпісчыка заўвагі і прапановы нашых чытачоў. Большасць з іх тычылася таго, каб на старонках раённага выдання больш змяшчалася розных карысных парадаў. Такія пажаданні выказалі, у прыватнасці, Ганна Ганчарук з Канюхоў, якая ўжо больш за 30 гадоў не растаецца з раённай газетай, і Тарэса Савіцкая з вёскі Глебавічы, якая таксама з’яўляецца даўнім сябрам нашай газеты.
Сяргей Хілюта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *