Алімпіяда па працоўнаму навучанню для школьнікаў Бераставіччыны

Лента новостей Образование

01Раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню прайшоў 16-17 лістапада на базе Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

Па інфармацыі метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Інэссы Сайко, алімпіяда па прадмеце “Працоўнае навучанне” складалася з трох тураў: тэарэтычнага, практычнага і творчага.

Тэарэтычны тур прадугледжваў праверку тэарэтычных ведаў па прадмеце, практычны тур уключаў складанне тэхналагічнай  карты  на прапанаваныя вырабы па эскізе ці чарцяжы і практычны выраб пэўнай рэчы па тэкставаму заданню. У час творчага туру ўдзельнікі алімпіяды прадстаўлялі самастойна распрацаваныя і створаныя ўласнымі рукамі вырабы.

00Па выніках усіх тураў у алімпіядзе па працоўнаму навучанню сярод юнакоў першае месца заняў Мікалай Прыходзька (Алекшыцкая СШ, 9 клас, настаўнік – А.А.Камяк), другое – Аляксандр Цякала (Вялікабераставіцкая СШ, 9 клас, настаўнік — В.С.Жыўлюк), трэцяе – Аляксей Баярчук (Вялікабераставіцкая СШ, 8 клас, настаўнік — В.С.Жыўлюк).
Сярод дзяўчат малодшай групы першае месца атрымала Вікторыя Жалязняк (Вялікабераставіцкая СШ, 9 клас, настаўнік – Т.А.Васіленка), другое і трэцяе месцы занялі алекшыцкія сямікласніцы Валерыя Малецкая і Эльвіра Высоцкая (настаўнік – Г.Ч.Альшэўская). У старэйшай групе дзяўчат першае месца ў алімпіядзе заняла Вольга Васіленка (Вялікабераставіцкая СШ, 10 клас, настаўнік – Т.А.Васіленка).

Вызначаны лепшы кабінет педагога-псіхолага

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падвёў вынікі раённага агляду-конкурсу кабінетаў педагогаў-псіхолагаў.
Як паведаміла метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бялевіч, агляд-конкурс праходзіў у тры этапы: на першым этапе ўдзельнікі прадстаўлялі свой кабінет з дапамогай відэапрэзентацыі, затым яны рыхтавалі відэафрагмент карэкцыйна-развіваючых заняткаў у кабінеце, а заключным этапам стала ўжо вочная экскурсія па кабінеце.
На думку журы, лепшую відэапрэзентацыю падрыхтавала педагог-псіхолаг гімназіі аг.Пагранічны І.В.Дзямянчык, у намінацыі “Лепшы відэафрагмент заняткаў” перамогу атрымала педагог-псіхолог Вялікабераставіцкай сярэдняй школы А.С.Касьян, а “Лепшую экскурсію па кабінеце” арганізавалі С.М.Лысевіч (Пархімаўская базавая школа) і В.І.Пятрова (Малабераставіцкая сярэдняя школа).
Па выніках усяго агляду-конкурсу пераможцам названы кабінет педагога-псіхолага гімназіі аг.Пагранічны (І.В.Дзямянчык).
Пераможца і прызёры конкурсу ў намінацыях узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *