“Восеньскі баль” у Малабераставіцкай школе

Лента новостей

sm_fullУжо больш за некалькі дзясяткаў гадоў праводзіцца ў Малабераставіцкай СШ конкурс “Восеньскі бал”.
У гэтым годзе за правядзенне сямейнага свята ўзялі адказнасць на сябе вучні 9”А”класа. У актавай зале школы сабраліся вучні, былыя выпускнікі, бацькі, каб сумесна адпачыць і падтрымаць сваіх прэтэндэнтак на званне “Каралева восені – 2013”.
Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй святкавання восеньскага балю ў розныя часы, гучалі вершы пра восень, спяваліся песні, загадваліся загадкі, нават “здымалася кіно” і дэманстраваліся сучасныя маладзёжныя танцы ў выкананні дзяўчынак 9 “А” класа.
Але ж з найбольшым нецярпеннем усе чакалі самы адказны момант свята — выбары “Каралевы восені”. Кампетэнтнае журы вырашыла прысвоіць гэты тытул вучаніцы 7 класа Вользе Кузьма, “Міс артыстызм” стала Святлана Астапчук (5 клас), “Міс грацыя” – Аліна Міхальчык (6 клас), “Міс арыгінальнасць” – Марыя Галабурда (8 клас), “Міс краса” – Святлана Міхайлоўская (9 “Б” клас).
Завяршыўся вечар святочнай дыскатэкай.
Марыя Глябовіч,
класны кіраўнік 9”А” класа Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *