СВК «Алекшыцы»: Гаспадарка, вядомая на ўсю рэспубліку

Лента новостей

Перад прафесійным святам традыцыйна ў полі зроку тое, што ўдалося зрабіць. Хаця і позняй была вясна, пастараліся сёлета алекшыцкія земляробы – атрымалі 7629 тон збожжавых і зернебабовых,  ураджайнасць у фізічнай вазе склала 58 цэнтнераў з гектара. Гэта вельмі добры паказчык на фоне рэспублікі.

Сапраўдным гонарам гас­падаркі з’яўляецца комплекс па адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы. Ён нязменна сярод лідараў у краіне. А ўсяго ў сельгаскааператыве за 10 месяцаў гэтага года валавая прывага буйной рагатай жывёлы склала 1609 тон пры сярэднясутачнай 942 грамы, на адкорме – 1118 грамаў. З комплекса на мясакамбінат  вы­шэйшай укорм­­ленасцю пра­да­дзена 95,2 пра­цэнта жывёлы пры сярэдняй вазе адной галавы 573 кілаграмы. Гэта таксама дастойныя

Брыгадзір комплекса па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы Валянціна Малашка і аператары Марыя Стрыга і Алена Шмацюк

лічбы. А сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на комплексе дасягнула 1026 грамаў, на адкорме – 1126 грамаў.

Валавая вытворчасць малака за 10 месяцаў  склала 6341 тону, гэта на 436 тон больш у параўнанні з мінулагоднім такім перыядам. Вышэйшым гатункам здадзена 99

Жывёлаводы малочнатаварнага комплекса “Алекшыцы” Таццяна Ермалінская, Пётр Цыдзік, Тамара Ждановіч, Наталля Цыдзік

працэнтаў малака пры тлустасці 3,77 працэнта.

Шмат куплена тэхнікі – 5 айчынных трактароў, імпартныя валкастваральнік і апырсквальнік,  2 пагрузчыкі, аўтамабіль МАЗ і іншае.
Галоўным прыярытэтам у СВК “Алекшыцы” застаецца павышэнне ўзроўню жыцця працаўнікоў і клопат аб людзях. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з кіраўніцтвам гаспадаркі. У сель­гаскааператыве шмат зроблена для паляпшэння ўмоў працы.
Новых вам здабыткаў, дарагія землякі!
Ніна Наддэ, фота аўтара
Брыгадзір Галіна Барысок
Паважаныя працаўнікі СВК «Алекшыцы»!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Вашымі руплівымі рукамі ствараюцца ўсе даброты на нашым будзённым і святочным стале, ёсць духмяны хлеб і да хлеба. Нізкі вам паклон! Няхай спадарожнічаюць вам прыемны настрой, удача, дабрабыт, каханне, шчасце!
Праўленне і прафсаюзны камітэт СВК “Алекшыцы”


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *