І зноў кірмаш завітаў у Бераставіцу

Лента новостей

Праз тры тыдні суботнім ранкам зноў незвычайна ажыўлена было на цэнтральнай вуліцы Леніна ў Вялікай Бераставіцы, у гарадскім парку і побач з базай ДРБУ-160. У другі раз кірмаш “Залатая восень” завітаў на бераставіцкую зямлю. І на гэты раз традыцыйны “набор” сваёй прадукцыі прадставілі сельгаскааператывы і прадпрыемствы, прыватнікі. Многа было агародніны. Жадаючыя маглі набыць таксама рыбу, мяса курэй, яйкі, малочныя вырабы. А паколькі сезон пасадак дрэў у гэтым годзе дзякуючы цёпламу надвор’ю ўсё яшчэ працягваецца, ахвотна куплялі наведвальнікі кірмаша саджанцы пладовых дрэваў.
Сяргей Хілюта


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *