Вырабы бераставіцкіх народных майстроў – у дапамогу турыстычнай індустрыі

Лента новостей

Дамы рамёстваў, якія дзейнічаюць у кожным раёне рэспублікі, з’яўляюцца не толькі цэнтрамі адраджэння беларускіх традыцыйных промыслаў, але і месцам творчай самарэалізацыі народных майстроў, вырабы якіх сёння адрозніваюцца не столькі практычнасцю, колькі мастацкасцю, эстэтычнасцю, служаць свайго роду ўзорамі нацыянальнага сувеніра. Дарэчы, праблеме захавання традыцый і развіцця новых відаў народных промыслаў і рамёстваў у сучасных умовах фармі­равання нацыянальнай культуры, а таксама стварэнню асобных турыстычных зон у нашай краіне  на працягу апошніх гадоў надаецца значная ўвага.
Больш канкрэтныя дзея­нні  прадпрымаліся, у пры­ватнасці, у мінулым годзе, аб’яўленым на Беларусі ЮНЕСКА Годам культурнага турызму і спадчыны. Распрацоўваліся і ўкараняліся ў жыццё шляхі прыцягнення ўвагі як жыхароў нашай краіны, так і замежных гасцей да культурных здабыткаў беларусаў і спрыяння таму, каб да нас прыязджала ўсё больш і больш турыстаў. Да справы гэтай далучыліся і народныя майстры, без выстаў вырабаў якіх сёння не абыходзіцца амаль ніводнае культурна-масавае мерапрыемства. Дарэчы, на Гродзеншчыне адным з крокаў у плане папулярызацыі народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці  і знаёмства турыстаў з самабытнай беларускай культурай сталі наладжаныя ў мінулым годзе па рашэнні калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама выставы-продажы вырабаў Дамоў рамёстваў вобласці на пляцоўцы каля мала­дзёж­нага цэнтра па вуліцы Са­вецкай у Гродне. Другое лета запар у гэтым праекце ўдзельнічае і Бераставіцкі Дом рамёстваў. Яго дырэктар Тамара Кась­ян на здымку ў цэнтры), метадыст-майстар Алена Мацейка і кіраўнік гуртка Наталля Галавач (прадстаўлялі саламяныя вырабы, прадметы вузельчыкавага пляцення, роспіс па дрэве, дробную кераміку, праводзілі там майстар-класы.
Цікавым для работнікаў Бераставіцкага Дома ра­мёстваў стаў удзел у адкрытым абласным свяце “Ружанская брама”, якое праводзілася ў чэрвені на Брэстчыне трэці раз з мэтай папулярызацыі аб’ектаў гісторыка-куль­турнай спадчыны. Дарэчы, у рамках свята там праходзіў пленэр разьбяроў па дрэве, якія выраблялі манументальную скульптуру, прысвечаную беларускаму магнацкаму роду Сапегаў, уладальнікаў Ружанскага палаца.  Была прадстаўлена шырокая канцэртная праграма, у тым ліку і замежных калек­ты­ваў, наладжаны святоч­ны кірмаш і  выстава-про­даж вырабаў народных майстроў з розных куточкаў Беларусі. А ўсё таму, што музей “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” плануецца зрабіць аб’ектам  будучага турыстычнага маршруту “Залатое кола Беларусі”, распрацоўка якога запланавана Нацыянальнай праграмай развіцця турызму на 2011-2015 гады.
Дэманстрацыя магчымасцей уключэння элементаў нематэрыяльнай культуры ў турыстычныя маршруты стала адной з мэт упершыню праведзенага ў жніўні рэгіянальнага фестывалю абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”. У фестывалі, які праходзіў у Лідзе і Гудзевічах, удзельнічалі майстры народнай творчасці раённых Дамоў рамёстваў і фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, майстры Брэсцкай вобласці і Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Быў прад­стаўлены і наш раён – з фальклорнай, сюжэтна-гульнявой праграмамі і вы­ста­вай дэкаратыўна-пры­кладных вырабаў Бера­ставіцкага Дома рамёстваў. Дырэктар гэтай установы Тамара Касьян, як адзін з лепшых майстроў па саломапляценні вобласці, правяла майстар-клас па гэтаму віду трады­цыйнага народнага ра­мяства. У рамках фестывалю сярод рамеснікаў праводзіўся конкурс па шэрагу намінацый. Прыемна адзначыць, што Бераставіцкі Дом рамёстваў па выніках экспертнай камісіі на чале са старшынёй Беларускага саюза майстроў на­роднай творчасці, пра­фе­сарам, доктарам мас­тацтвазнаўства Яўгенам Сахутам быў узнагароджаны дыпломам у намінацыі “лепшая калекцыя выставачных работ традыцыйных рамёстваў”.
Сярод найбольш значных масавых мерапрыемстваў Гродзеншчыны, дзе сёлета давялося пабываць работнікам Бераставіцкага Дома рамёстваў з вы­ста­вамі, варта адзначыць ад­кры­ты фестываль польскай культуры і побыту “Эйсман­таўскі фэст”, адро­джаны дзеля захавання традыцый і гісторыі “Ганненскі кірмаш” у Зэльве, а таксама XV Міжрэгіянальную ўніверсальную выставу-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман”-2013”.
Цяпер жа калектыў ук­лю­­чыўся ў творчае спа­борніцтва, аб’яўленае Гро­­дзенскім абласным мета­дычным цэнтрам народнай творчасці паміж Дамамі ра­мёстваў вобласці, за стварэнне лепшай суве­нірнай прадукцыі і прадставіў да ўдзелу ў конкурсе дэка­ратыўныя сувеніры ў выглядзе вявёркі –  сімвала Вялікай Бераставіцы. Вынікі конкурсу стануць вядомыя пазней. Аднак задумацца над стварэннем сувенірнага брэнду нашага пасёлка ўжо варта. Замежныя госці ў нас бываюць усё часцей. А з адкрыццём Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, які, дарэчы, уключаны ў турыстычны маршрут Гро­­дзен­шчыны, іх, трэба мер­каваць, стане яшчэ больш. І што як ні прыгожыя вы­ра­бы ручной работы з нацыя­нальнай адметнасцю і мяс­цовым каларытам могуць стаць цудоўным сувенірам з Бераставіцы.
Святлана Ганчарова, фота аўтара


Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *