Будуць і дранікі

Лента новостей

Які беларус жыве без бульбы? З яе, кажуць кулінары, можна прыгатаваць 500 страў. Бульбу вараную, тушаную, дранікі з яе любяць і малыя, і старыя. Таму ніхто не павінен застацца ўзімку без гэтага сапраўды незаменнага прадукта, у тым ліку і тыя, хто не можа сам вырошчваць бульбу. Пра іх паклапаціліся сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы і сацыяльная служба.
На мінулым тыдні бульбу атрымалі бясплатна жыхары раённага цэнтра — ветэраны вайны, інваліды I і II групы, малазабяспечаныя адзінокія пажылыя людзі. СВК «Цецяроўка» і «Макараўцы» адгрузілі для іх больш 4 тон адборных клубняў.
— Для дастаўкі бульбы ў двары гэтых людзей транспарт выдзелілі начальнік раённага вузла паштовай сувязі С.А.Лавягін і дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва І.І.Касьянік, — кажа дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання А.М.Кузьмянкова. — А грузі- лі мяхі з клубнямі навучэнцы Бераставіцкага ліцэя.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *