Запрашае дзіцячы пакой бібліятэкі

Лента новостей

Пакой для самых маленькіх наведвальнікаў, які дзейнічае ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле Бераставіцкай РЦБС, карыстаецца папулярнасцю ў дашкольнікаў і іх бацькоў. Яркія фарбы інтэр’ера, цацкі, цудоўныя кніжкі – усё тут спрыяе адпачынку і атрыманню ведаў праз гульню.
Па-першае, у дзіцячы пакой набыты цацкі, настольныя гульні і наборы для творчасці. Машынкі, канструктары, мазаіка, даміно, шашкі і лато, мячы, кубікі і пірамідкі – хлопчыкам і дзяўчынкам тут сапраўды ёсць у што пагуляць і заняць свой вольны час.
Па-другое, увазе маленькіх чытачоў прадстаўлены дастаткова багаты фонд дзіцячай літаратуры. Прычым, ёсць кніжкі незвычайнай формы і памераў, вельмі прыгожыя і яркія. Гэта і кніжкі-цацкі, якія дазваляюць дзіцяці не толькі разглядаць і чытаць іх, але і гуляць з імі, раскладваць або размалёўваць старонкі, націскаць розныя клавішы і чуць гукі, мелодыі. Гэта і кніжкі-вырубкі, кніжкі з пазламі, кніжкі серый “Сделай сам”, “Послушай и назови”, “Сказочный театр”, пазнавальныя энцыклапедыі, маляў­нічыя казкі і шэраг іншых розных выданняў. Па-трэцяе, наяўнасць тэлевізара і DVD-прай­гравальніка дае маг­чымасць маленькім навед­вальнікам пагля­дзець мульт­фільмы ці мастацкія стужкі.
Трэба адзначыць, што бацькі, якія пры­ходзяць у бібліятэку разам з дзецьмі, ужо ацанілі гэтую зручнасць: пакуль яны выбіраюць кнігі ў абанементнай зале для дарослых, іх дзеткі могуць з карысцю правесці час у дзіцячым пакоі.
Дарэчы, за апошнія некалькі год у дзіцячую бібліятэку на­быты два камп’ютары, якія так­сама выкарыстоўваюцца для арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *