Азімыя ў Бераставіцкім раёне пасеялі ў аптымальны тэрмін

Лента новостей

Гэтай восенню на Бераставіччыне сяўба азімых нічым істотным не адрознівалася ад мінулагодніх і была закончана ў аптымальны тэрмін. А ўсяго пад азімыя збожжавыя культуры ў гаспадарках раёна адведзена 11310 гектараў, з іх на зерне – 10070. Пшаніцы пасеяна 3932 гектары, найбольш у СВК “Макараўцы” – 650. Толькі ў гэтай гаспадарцы ёсць азімы ячмень, ён заняў 150 гектараў. А пад трыцікале на Бераставіччыне выдзелена 5988 гектараў. Найбольш яго ў СВК “Цецяроўка” — 1655 гектараў. Азімага рапсу на зерне пасеялі 2205 гектараў.
Пад усе культуры ўнесена дастаткова мінеральных угнаенняў, зараз вядуцца хімпраполкі.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *