На Бераставіччыне распачаўся Тыдзень маці

Лента новостей

Тыдзень маці праходзіць у нашай краіне з 8 па 14 кастрычніка. Мерапрыемствы ў гонар матуль ужо распачаліся, у тым ліку і ў нашым раёне.
На сённяшні дзень ва ўстановах адукацыі запланавана адкрыццё шматлікіх выстаў малюнкаў, паштовак, самаробных вырабаў, з любоўю выкананых дзіцячымі рукамі для сваіх мам. Тэматычнымі выставамі і літаратурнымі вечарынамі адкрыюць Тыдзень маці бібліятэкі Бераставіччыны. А заўтра адбудзецца дабрачынная паездка ў Гродзенскі абласны тэатр лялек, арганізаваная для бацькоў, выхавальнікаў і дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзіцячага сацыяльнага прытулку Бераставіцкага СПЦ, дома сямейнага тыпу Артамонавых.
На працягу Тыдня пройдзе шэраг урачыстых мерапрыемстваў з удзелам матуль і ў іх гонар: пасяджэнні клубаў “Свет захапленняў” і “Расток” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, канцэртная праграма з удзелам валанцёрскага атрада Алекшыцкай СШ для пажылых грамадзян і інвалідаў аддзялення кругласутачнага знаходжання, традыцыйная сустрэча для прыёмных і апякунскіх сем’яў у клубе “Семейный очаг” аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры падтрымцы РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, свята “Мама, мілая мама!” у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў і іх бацькоў, канцэрты ў дзіцячым сацыяльным прытулку. Ушануюць матуль і ў сельскіх ўстановах культуры.
На раённым жа узроўні 14 кастрычніка адбудзецца ўрачысты прыём жанчын-матуль старшынёй Бераставіцкага райвыканкама Антонам Кулісевічам.
Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да маці. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства – прыярытэты сацыяльнай палітыкі нашай краіны.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *