Акцыя “Прафсаюзы – дзецям!” прайшла ў Бераставіцкім раёне

Лента новостей


Клопат аб падрастаючым пакаленні – адзін з прыярытэтных напрамкаў у паўсядзённай рабоце прафсаюзаў. Пачынаючы з 2002 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць дабрачынную акцыю “Прафсаюзы – дзецям!”, падчас якой на працягу года актывісты грамадскай арганізацыі аказваюць дапамогу і падтрымку маленькім жыхарам Беларусі: зімой арганізоўваюць навагоднія святы, летам прымаюць удзел у аздараўленні дзяцей, напярэдадні навучальнага года дапамагаюць збіраць школьныя партфелі малазабяспечаным сем’ям.
Старшыня Бераставіцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Петрулевіч рассказала, что акцыя “Прафсаюзы – дзецям” пастаянна праходзіць і ў нашым раёне.
Напярэдадні першага верасня райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі традыцыйна выдзяляе малазабяспечаным, мнага­дзетным сем’ям і адзінокім маці матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей у школу. У прыватнасці, сёлета на гэта таксама былі выдзелены сродкі ў суме 1,7 млн рублёў, якія атрымалі дзесяць сем’яў з Бераставіцкага раёна.
Акрамя гэтага, былі набыты школьна-пісьмовыя прыналежнасці на суму 350 тысяч рублёў, якія Таццяна Аляксееўна перадала дому сямейнага тыпу Артамонавых (на здымку).
Па словах старшыні райкама, да дабрачыннай акцыі далучыліся і прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў адукацыі, якія на месцах таксама аказваюць дапамогу па зборы дзяцей у школу.
Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *