Экіпаж Валерыя Леткі і Сяргея Заміроўскага з СВК “Малабераставіцкі элітгас” – надзейны і правераны

Лента новостей

“Бітва за ўраджай” – так некалі пісалі сродкі масавай інфармацыі пра жніво. Хаця і былі гэта гучныя словы, аднак сапраўды па значнасці, напружанасці такая цяжкая работа нагадвала “бітву”, і ўраджай імкнуліся ўбраць як мага хутчэй і без страт.
Зараз шмат змянілася, значна ўдасканалілася ўборачная тэхніка. Але і патрабаванні ўзраслі. А такая анамальная спякота, як на мінулым тыдні, — гэта сапраўднае выпрабаванне для хлебароба.
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” моцная матэрыяльная база, ёсць сучасныя камбайны і абсталяванне па дапрацоўцы збожжа. Гэта вельмі важна, таму што сельгаскааператыў заслужыў добрую рэпутацыю ў вобласці вырошчваннем насення эліты збожжавых і кожны год дастойна падтрымлівае яе, мае сваіх пастаянных кліентаў не толькі на Гро­дзеншчыне, але і ў іншых месцах рэспублікі. Экіпаж Валерыя Леткі і Сяргея Заміроўскага (на здымку) – надзейны і правераны, абодва яны – мясцовыя жыхары і зацікаўлены, каб родная зямелька падарыла лю­дзям і ў гэтым годзе багаты важкі каравай. Пачынаў калісьці Валерый на камбайне “Ніва”, зараз у яго магутны і камфортны “Лексіён – 580”. У гаспадарцы з павагай і ўдзячнасцю гавораць пра сваіх герояў жніва. Дзякуючы такім выдатным прадстаўнікам “мужчынскай” прафесіі ўсе мы будзем з хлебам, а значыць, і з песняй, і з добрым настроем.

Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *