Аб развіцці жывёлагадоўлі на Бераставіччыне

Лента новостей

Багацце наша – малако
Сусветны рэкорд па сярэднясутачным надоі ад каровы галшцінскай пароды – 110 кілаграмаў. Так што і ў нашых умовах жывёлаводам ёсць да чаго імкнуцца. “Белае золата” – так вобразна называюць малако ў рэспубліцы аграрыі, і нездарма. Малочная прадукцыя – традыцыйная і важная частка нашага экспарту, аднак па выніках першага паўгоддзя ўсе вобласці, акрамя Гродзенскай, знізілі свае паказчыкі. Утрымаць свае мінулагоднія дасягненні і даць рост нялёгка.
Якая ж сітуацыя ў нашым раёне, вядомым сваімі здабыткамі не толькі ў вобласці, але і ў краіне? Валавы надой з пачатку года, на 1 ліпеня дасягнуў 301163 цэнтнеры, што на 2 працэнты больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. На 11 працэнтаў павялічылі свой такі важны паказчык у СВК “Малабераставіцкі элітгас”, на 8 – у СВК “Алекшыцы”, на 5 – у СВК імя Варанецкага, СВК “Пархімаўцы” і РУСП “Масаляны”. Шкада, што страчваюць сваю выгаду іншыя.

Узрастаюць прывагі
За першае паўгоддзе валавая прывага буйной рагатай жывёлы ў раёне дасягнула 33586 цэнтнераў, што на 2 працэнты больш, чым за такі ж перыяд летась. А найбольш павялічыўся такі паказчык у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – на 9 працэнтаў, у СВК “Цецяроўка” – на 7, у СВП “АграМір” – на 6, у СВК імя Варанецкага – на 4, СВК “Макараўцы” – на 3 і СВК “Пархімаўцы” – на адзін працэнт. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы па раёне – 806 грамаў (плюс 16 грамаў). Сярод гаспадарак традыцыйна вылучаецца СВК “Алекшыцы”, там паказчык 944 грамы. У СВК імя Варанецкага такая лічба — 828 грамаў.
Валавая прывага свіней склала па раёне за першае паўгоддзе 39601 цэнтнер. Гэта на адзін працэнт больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Сярэднясутачная прывага найбольшая сярод гаспадарак у СВК імя Варанецкага – 682 грамы. У параўнанні з іншымі сельгаскааператывамі рэспублікі – дастойны вынік.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *