“Патрыёт” рыхтуе патрыётаў

Здравоохранение Общество

3 трэцяга чэрвеня на базе дзіцячага азда­раў­ленчага лагера “Бера­ставіцкі” адкрыўся дзе­вя­цідзённы ваенна-пат­рыятычны лагер “Патрыёт”, які сабраў юнакоў-дзесяцікласнікаў са ўсяго раёна.

Лагер праходзіць па праграме ваенна-палявога збору і мае на мэце падрыхтаваць юнакоў да­прызыўнога ўзросту да службы ў арміі. Начальнік лагера, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Інэса Сайко спадзяецца, што за час, праведзены ў ваенна-патрыятычным лагеры, маладыя людзі авалодаюць асноўнымі навыкамі страявой і медыка-санітарнай падрыхтоўкі, асновамі грамадзянскай абароны, пазнаёмяцца з ваеннымі спецыяльнасцямі, удасканаляць свае спартыўныя ўменні, ну і, вядома ж, зразумеюць, наколькі важнай з’яўляецца служба ў арміі для забеспячэння абароназдольнасці сваёй дзяржавы.
У аўторак, 4 чэрвеня, адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены, на якое былі запрошаны прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага ваеннага камісарыята.
Звяртаючыся да юнакоў, начальнік аддзялення прызыву райваенкамата Сяргей Чарноў пажадаў ім правесці час з карысцю, пазнаёміцца з ваеннай справай, якая патрэбна кожнаму будучаму абаронцу Айчыны, а для кагосьці, магчыма, стане і прафесійным заняткам у далейшым жыцці. Важнасць дапрызыўной падрыхтоўкі падкрэсліў у сваім выступленні і Мікалай Баярчук, намеснік начальніка РАНС па аператыўна-тэхнічнай рабоце.
За дзевяць дзён у лагеры хлопцы адчуюць сябе сапраўднымі салдатамі.
Ранішняя зарадка, прабежка, абавязковае пастраенне, штодзённыя заняткі па ваеннай падрыхтоўцы, строгая дысцыпліна — усё гэта ў “Патрыёце” максімальна прыбліжана да армейскай службы. Асноўныя заняткі па баявой падрыхтоўцы праходзяць на базе Вялікабераставіцкай школы. Акрамя гэтага, сустрэчу з юнакамі правялі медыцынскія работнікі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паказалі баявое разгортванне і пазнаёмілі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, а 5 чэрвеня дапрызыўнікі выехалі на пагранічную заставу “Галынка”, дзе займаліся ў сапраўдных вайсковых умовах.
Тры аддзяленні, у якіх працуюць выхавацелямі В.С.Труш, С.М.Васіленка і С.С.Бескакотаў, вядуць пастаяннае спаборніцтва за званне лепшага аддзялення, але гэта не перашкаджае хлопцам сябраваць і разам весела адпачываць у вольны час. Таксама як і адстойваць гонар лагера ў матчавых сустрэчах па футболу, якія юнакі правялі з навучэнцамі Малабераставіцкага ліцэя і супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Арганізатары пастараліся, каб час, праведзены ў “Патрыёце”, быў выкарыстаны з максімальнай карысцю для аздараўлення школьнікаў: чыстае паветра, пастаянныя спартыўныя заняткі і пяціразовае харчаванне, безумоўна, дапамогуць дзесяцікласнікам набрацца сіл пасля навучальнага года і паправіць сваё здароўе.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *