Раённыя спаборніцтвы па валейболу

Лента новостей

Марафон спартыўных мерапрыемстваў, які звычайна актывізуецца з пачаткам навучальнага года, стартаваў з традыцыйных раённых спаборніцтваў па валейболу сярод юнакоў і дзяўчат 1994-1996 гадоў нараджэння ў праграме спартакіяды па месцы жыхарства.
Ігры праводзіліся ў мінулую суботу на базе Вялікабераставіцкай СШ і сельскагаспадарчага ліцэя. Свае здольнасці ў гэтым папулярным відзе спорту дэманстравалі 6 каманд юнакоў і 6 каманд дзяўчат з агульнаадукацыйных школ В.Бераставіцы, М.Бераставіцы, Канюхоў, В.Эйсмантаў, Макараўцаў, гімназіі п.Пагранічны. Усяго ў валейбольных матчах прынялі ўдзел 98 падлеткаў.
Найлепшыя вынікі ў праведзеных спаборніцтвах паказалі: сярод юнакоў—каманда гімназіі п.Пагранічны (І месца), каманда Макараўскага дзіцячага сада-СШ (ІІ месца), каманда Вялікаэйсмантаўскай СШ (ІІІ месца); сярод дзяўчат вызначыліся каманды Вялікаэйсмантаўскай СШ (І месца), Макараўскага дзіцячага сада-СШ (ІІ месца), Вялікабераставіцкай СШ (ІІІ месца).
Усе каманды-пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а ўладальнікі першых месцаў атрымалі Кубкі.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *