Выступалі харавыя калектывы Бераставіччыны

Лента новостей

У рамках абласнога агляду-конкурсу акадэмічных вакальна-харавых калектываў у кацэртнай зале Бераставіцкай ДШМ адбыліся выступленні хароў і вакальных груп, якія дзейнічаюць пры школе і яе філіялах.

На суд журы і гледачоў свае творчыя праграмы прадставілі дзіцячы вакальны ансамбль “Фасолька” Пагранічнага філіяла школы мастацтваў, гурт-мікс “Dzwonnica” Эйсмантаўскага філіяла, народная вакальная група “Канцона”, а таксама ўзорныя хоры “Манжэрок” і “Кампанэлі”. Ацэньвалі выступленні юных і дарослых артыстаў вядучыя метадысты Гродзенскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці Алег Комар і Марк Коп, а таксама шматлікія госці, якія прыйшлі ў гэты дзень падтрымаць удзельнікаў агляду-конкурсу.
Вакальны ансамбль “Фасолька” з Пагранічнага і гурт-мікс “Dzwonnica” з Вялікіх Эйсмантаў яшчэ толькі робяць свае першыя крокі на сцэне і ў іх усё наперадзе. А ўзорныя хоры “Манжэрок” (кіраўнік Ірына Серабракова) і “Кампанэлі” (кіраўнік Юлія Буката), а таксама народная вакальная група “Канцона” (кіраўнік Таццяна Кулік) падарылі ўсім прысутным сапраўднае свята музыкі, радасныя і пазітыўныя эмоцыі, закранулі самыя патаемныя струны душы.
Журы адзначыла высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства хароў і “Канцоны”, дастаткова складаны рэпертуар, развіццё і рост гэтых творчых калектываў. Народнай жа вакальнай групе выкладчыкаў ДШМ “Канцона” параілі падумаць над падрыхтоўкай да прадстаўлення на званне “заслужаны”, прэтэндаваць на якое калектыў мае ўсе падставы.
Агляд-конкурс працягнецца па лістапад. Канчатковыя вынікі яго стануць вядомыя толькі ў канцы года. Аднак нашы акадэмічныя вакальна-харавыя калектывы пры выкананні сваіх конкурсных праграм змаглі прадэманстраваць яркае раскрыццё музычна-вобразнага зместу выконваемых твораў і належную сцэнічную культуру.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *