Слова чытачам «Бераставіцкай газеты»

Лента новостей


«Раёнка» – жывая газета! Тут кожны можа знайсці для сябе неабходную інфармацыю. І, ўзяўшы яе ў рукі, заўсёды думаю аб працы тых, хто выпускае нумар за нумарам. Колькі для гэтага трэба прыкласці намаганняў, старання! Хочацца падзякаваць калектыву рэдакцыі за такую адданасць сваёй справе. Усім работнікам – моцнага здароўя, творчых поспехаў, шчасця!
Алена Місюля,
дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці
***
Раённая газета ўсё жыццё побач са мной. Выпісваю «раёнку» ўжо больш за 20 гадоў. Раён і газета – як адзінае цэлае. Гэта наша гісторыя, летапіс кожнага дня. За радкамі матэрыялаў і за фотаздымкамі бачу, чым жывуць землякі, даведваюся аб працоўных і творчых поспехах людзей, пра ўсе падзеі, якія адбываюцца на Бераставіччыне. Бачу, з якім нецярпеннем чакаюць газету пенсіянеры нашай вёскі. Для іх яна – крыніца раённых навін. Шчыра віншую калектыў рэдакцыі з прафесійным святам!
Вера Акуліч,
загадчык Бераставічанскага
клуба-бібліятэкі
***
Сёння «Бераставіцкая газета» – вельмі рознабаковае выданне. У ёй, акрамя раённых, адлюстроўваюцца галоўныя рэспубліканскія, абласныя падзеі. Карэспандэнты газеты прысутнічаюць на мерапрыемствах рознага ўзроўню. Шырока асвятляецца жыццё на вёсцы. Сельскагаспадарчая вытворчасць, сацыяльная сфера, адукацыя, культура, спорт – усё знаходзіць адлюстраванне на старонках газеты. Для мяне таксама цікавыя рубрыкі, у якіх даюцца карысныя парады, у тым ліку агароднікам, садоводам, тым, хто любіць займацца на сваім прысядзібным участку. Калектыву – так трымаць і надалей!
Мікалай Станкевіч,
старшыня раённай арганізацыі
таварыства выратавання на водах



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *