Яшчэ адна “пярвічка”

Лента новостей

Раённая арганізацыя ветэранаў існуе на Бераставіччыне дваццаць тры гады. І яна адыгрывае немалую ролю ў жыцці пажылых людзей, бо галоўнай сваёй задачай лічыць клопат пра ўдзельнікаў вайны і ветэранаў працы, пра тое, каб ніхто з іх не заставаўся сам-насам з жыццёвымі праблемамі. Арганізацыю ветэранаў цікавяць бытавыя ўмовы жыцця членаў “пярвічак”, іх медыцынскае абслугоўванне і тое, наколькі поўна карыстаюцца яны гарантыямі і льготамі, на якія могуць разлічваць. У полі зроку і вольны час ветэранаў.
У складзе арганізацыі 23 “пярвічкі”—яны ёсць ва ўсіх сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах раёна і амаль ва ўсіх арганізацыях і прадпрыемствах. А літаральна на днях з’явілася яшчэ адна пярвічная арганізацыя ветэранаў—у аддзеле культуры райвыканкама. Тут адбыўся арганізацыйны сход, і старшынёй “пярвічкі” аднагалосна абраны метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці М.І.Пацэнка. Яго намеснікам стала бібліятэкар аддзела камплектацыі і апрацоўкі кніжнага фонду В.У.Сухадольская. Пярвічная арганізацыя аб’яднала 17 чалавек.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *