Навіны АПК Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Перазімавалі добра
Да зімы жывёлаводы нашага раёна падрыхтаваліся добра і экстрэмальных сітуацый нідзе не было. На малочнатаварных комплексах ёсць паілкі з падагрэвам. Валавы надой малака па раёне павялічыўся з пачатку года на 1778 цэнтнераў і склаў 50070 цэнтнераў. А найбольш надаілі ў СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 6993 цэнтнеры. На карову найбольш прышлося ў СВК імя Варанецкага – 674 кілаграмы, у СВК “Алекшыцы” – 666, РУСП “Масаляны” – 659. Па раёне такі паказчык – 553 кілаграмы.

Стаўка
на “экстру”
У РУСП “Масаляны” робяць стаўку на малако еўрапейскай якасці. За мінулы год гатункам “экстра” тут здалі 5147 тон, што складае 74 працэнты ад сыравіны. А за студзень гэтага года гатункам “экстра” было здадзена 518 тон малака (84,2 працэнта), у студзені мінулага – 318 тон. Здаваць якаснае малако выгадна. Кілаграм “экстры” прымаюць па 3215 рублёў. За кілаграм малака вышэйшага гатунку даюць 2770 рублёў.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *