У Эйсмантаўскім аддзеле ГА “Саюз палякаў на Беларусі” адбыўся справаздачна-выбарчы сход

Лента новостей

У Эйсмантаўскім аддзеле грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” быў праведзены справаздачна-выбарчы сход, на якім была абмеркавана і прааналізавана работа арганізацыі за чатыры прайшоўшыя гады, намечаны задачы на перспектыву.

Падчас выступленняў адзначалася, што праведзеныя за справаздачны перыяд мерапрыемствы мелі пэўны поспех, бо ў іх падрыхтоўцы прымалі ўдзел нераўнадушныя людзі, члены аддзела. Уся дзейнасць аддзела вядзецца сумесна з СВК імя Варанецкага, Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школай, філіялам школы мастацтваў і Домам культуры. Вялікая падзяка была выказана праўленню гаспадаркі, асабіста яе старшыні І.І. Коласу і намесніку старышыні па ідэалагічнай рабоце А.А.Янушка за маральную і матэрыяльную падтрымку працы аддзела. Удзячнасці за карпатлівую работу па навучанню дзяцей польскай мове пачула ў свой адрас і настаўніца Вялікаэйсмантаўскай СШ А.Р.Талочка.
На сходзе было адзначана, што добрым пачаткам вялікай справы па захаванню нацыянальных традыцый стаў фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. Ідэя фестывалю была простай: падтрымка дружбы паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія жывуць на эйсмантаўскай зямлі. Па водгуках, фестываль удаўся, змест яго адпавядаў асноўнай ідэі мерапрыемства. А галоўнае, людзі былі задаволены, і, як адзначалі многія, падчас свята проста адпачывалі душой. Гэта, безумоўна, самая каштоўная адзнака праведзенага фэсту.
Таксама на справаздачна-выбарчым сходзе было абрана праўленне аддзела ў складзе У.В. Янкойця, С.У.Красоўскай, С.Б.Кулікоўскай, А.Я.Талочкі, А.С.Стацкевіч. Абраным членам праўлення выказалі пажаданне не зніжаць узровень дзейнасці, надаваць больш пільную ўвагу працы з моладдзю па вывучэнні і захаванні этнічных каранёў і традыцый. Бо, як падкрэсліла старшыня Эйсмантаўскага сельвыканкама Л.М.Фядотава, якая прысутнічала на сходзе, гэта справа вельмі важная і патрэбная. Яна адзначыла таксама імкненне мясцовай этнічнай суполкі дзейнічаць у русле канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах культурнага і грамадскага жыцця рэгіёна.
Дарэчы, у красавіку адбудзецца VIII з’езд ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. Дэлегатамі на яго абраны У.В.Янкойць і А.А.Янушка.
Матэрыял да друку падрыхтавала
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *