Бераставіцкія малаказдатчыкі наперадзе ў вобласці

Лента новостей

Ні адзін раён вобласці, акрамя нашага, не пераўзышоў чатырохтысячны рубеж па здачы малака ад кароў з падсобных гаспадарак.

Закуп малака ад на­сельніцтва па-ранейшаму застаецца важнай справай. І хаця вяскоўцы ўсё менш трымаюць кароў, што з’яўляецца паўсюднай тэндэнцыяй і мае шмат прычын, мінулы год быў удалым для нашых малаказдатчыкаў. Летась у насельніцтва Бераставіччыны закупілі 1790 тон малака, што на 64 тоны больш, чым у 2011 годзе. На адну ўмоўную галаву прыйшлося 4144 кілаграмы, і гэта лепшы паказчык па вобласці. Пры гэтым пагалоўе паменшылася на 47 рагуль!
З самага лепшага боку паказалі сябе руплівыя гаспадары, якія жывуць на тэрыторыі Пархімаўскага сельсавета. Тут ад адной умоўнай каровы здадзена 5509 кілаграмаў. На другім месцы ў раёне жыхары Алекшыцкага сельсавета – 4974 кілаграмы, на трэцім Малабераставіцкага – 4684.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *