Творчыя прыступкі “Юных талентаў” Бераставіччыны

Лента новостей

Конкурс “Юныя таленты” традыцыйна праводзіцца ў Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў у лютым і з’яўляецца своеасаблівай творчай “пляцоўкай”, дзе перспектыўныя вучні могуць прадэманстраваць свае музычныя і мастацкія здольнасці.

Чарговае такое творчае выпрабаванне адбылося ў мінулую сераду. Удзел у конкурсе прынялі 22 юныя музыканты і 25 навучэнцаў мастацкіх аддзяленняў Бераставіцкай школы мастацтваў і яе філіялаў. Як адзначыла старшыня журы, дырэктар Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Баер, удзельнікі паказалі дастаткова высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства на музычных інструментах. Было прадстаўлена таксама і шмат цікавых мастацкіх работ. Канкурсантам-мастакам заранёў была зададзена тэма – “Дэкаратыўны нацюрморт”. Дарэчы, пазнаёміцца з творамі можна на выставе, якая наладжана ў фае школы мастацтваў.
Па выніках конкурсу, пераможцамі сталі: у малодшай узроставай групе – Арцём Грамыка (1-е месца), Аляксандра Андрэева (2-е месца), Івона Ігнатовіч (3-е месца); у старэйшай групе – Арцём Нікан (1-е месца); Дар’я Кіган (2-е месца), Вераніка Сунелік і Елізавета Дубовік (3-е месца). Сярод юных мастакоў журы прысудзіла 1-е месца – Дзіяне Віхаравай і Яўгеніі Мамроўскай, 2-е месца – Вераніке Эйсмант, 3-е месца – Паліне Місюля і Алесе Лойка. Усе ўладальнікі прызавых месцаў узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. А конкурс у чарговы раз прадэманстраваў, што ў раёне нямала перспектыўных вучняў, творчыя здольнасці якіх трэба падтрымліваць і развіваць.

Святлана
Ганчарова,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *