Яшчэ раз пра Валынцэвічаў

Из истории земли Берестовицкой Культура Лента новостей

На старонках аднаго з мінулагодніх нумароў “Бераставіцкай газеты” я ўзгадваў аб таленавітым фатографе протаіерэі Паўле Валынцэвічы (1875-1962), ураджэнцы Вялікай Бераставіцы, які больш за 65 гадоў аддаў служэнню царкве і людзям. Святар быў фатографам і за сваё жыццё зрабіў больш за 300 фотакадраў. У сваіх здымках ён паказваў жыццё тагачаснай заходнебеларускай правінцыі, тых месцаў, дзе жыў і служыў і г.д. Не сакрэт, што айцец Павел зрабіў таксама пэўную колькасць фотаздымкаў на сваёй малой радзіме, у Вялікай Бераставіцы пачатку ХХ стагоддзя. На фотакадрах адлюстраваны царква Ўспення Божай Маці (былы касцёл) ў розных ракурсах; фасад палацу Касакоўскіх з уязной брамай, а таксама прыгожы від графскага маёнтка з-за возера; Мікалаеўская царква; драўляная хата, дзе жыў бераставіцкі псаломшчык; захапляючая панарама мястэчка, зробленая з вежы-званіцы новага касцёла; каларытны кірмаш на Рынкавай плошчы ў цэнтры мястэчка (здымак выкананы з другога паверха будынка былой ратушы). У калекцыі таксама ёсць фотаздымкі сям’і Валынцэвічаў, іх блізкіх і знаёмых, святароў Вялікабераставіцкага благачыння і простых жыхароў Бераставіцы і Цецяроўкі. Вядома, што бацька Паўла Валынцэвіча Канстанцін быў дыяканам мясцовай царквы.
Цікава, што сын Паўла Валынцэвіча Сяргей таксама пайшоў шляхам бацькі і дзеда і стаў святаром. У 1930 годзе ён скончыў курсы па падрыхтоўцы праваслаўных святароў у Варшаве і потым нейкі час працаваў у Гродне. Пазней святар быў накіраваны на службу ў вёску Сабакінцы ў Пакроўскую царкву. Прыхаджане называлі тады вёску па-свойму – “Пакрова”, а цяпер гэта Першамайск Шчучынскага раёна. У першыя пасляваенныя гады айцец Сяргей Валынцэвіч быў нават прызначаны адказным кіраўніком па падрыхтоўцы ў Гродне адукацыйных курсаў для праваслаўных святароў з усёй Гарадзеншчыны. Апошнія гады жыцця Сяргей Валынцэвіч служыў у Ваўкавыску. У 1975 г. ён памёр і там пахаваны.
Прапаную ўвазе чытачоў адзін з фотаздымкаў, зробленых Паўлам Валынцэвічам у самым пачатку ХХ стагоддзя ў Вялікай Бераставіцы. На ім адлюстравана сям’я Валынцэвічаў падчас уборкі сена. Сядзіць другі злева (на заднім плане) фатограф-святар Павел Валынцэвіч. На пярэднім плане яго жонка матушка Вера (Някрасава). Справа дыякан Канстанцін Валынцэвіч і матушка Паўла Вікенцьеўна – бацькі святара. Ззаду з граблямі і ахапкам сена, праўдападобна, родны брат Паўла Валынцэвіча.
Сяргей ЛУШЧЫК, г.Гродна



6 комментариев по теме “Яшчэ раз пра Валынцэвічаў

  1. Паважаная Рыма Березко мой адрас annuszka-modnica@mail.ru
    З задавальненнем з Вамі пагутарыў бы. Магчыма мне спатрэбіцца яшчэ не адна кансультацыя па тэме Валынцэвічаў. Дашліце свой электронны адрас.

    Сяргей, гэтыя фотаздымкі (зробленыя са шкляных негатываў) я маю ў сваёй калекцыі, але пакуль не хачу забягаць наперад. Думаю, што яны хутка будуць апублікаваныя ў раённай газеце. Пішы на мой адрас, што паказаны вышэй.

  2. В центре, рядом с матушкой Верой старшая сестра Павла Лена (Могу ошибаться). В форме, думаю ее сын, он похож на Лену. Сергей, Вы можете мне написать на e-mail?

  3. Сергей, а у тебя вообще есть сканы вышеуказанных фотографий? Сбрось, мне, пожалуйста, свой сотовый на e-mail.

  4. Уважаемая Римма Березко, может Вы подскажете, что за личность (молодой человек в ученической форме) находится в центре группы на снимке? Именно этот юноша в форменной одежде находится на многих фотографиях Павла Волынцевича, сделанных в Берестовице, рядом с членами семьи Волынцевичей. Это может быть или форма учащегося Берестовицеого народного училища,которое существовало в царское время в нашем местечке, или же форма гимназиста. Гимназии в Берестовице не было. Вместе с тем гимназистов обязывали носить форму повседневно, даже вне гимназии. Форменная одежда была предметом гордости гимназистов в Российской империи. Возможно юноша — близкий родственник Волынцевичей.
    С уважением автор статьи.

  5. С охапкой сена брат Павла Александр Волынцевич

  6. Дзякую за каментары. Спачатку хацеў бы павіншаваць аматаратараў гісторыі Бераставччыны, ўсіх чытачоў газеты, а таксама рэдакцыю са святамі Божага Нараджэння і Новага Году, пажадаць поспехаў і заўсёды добрага настрою. Спадзяюся,што ў наступным годзе будзе адкрыта яшчэ шмат невядомых і загадкавых старонак нашай гісторыі.
    Спадар Мікалай, ці атрымалі Вы па электроннай пошце два маіх даваенных здымка Вял.Бер.? Я іх выслаў яшчэ дзесці два тыдні таму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *