Турбавалі пажары

Происшествия

Два разы на гэтым тыдні супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на ліквідацыю пажараў.
23 жніўня ў выніку прамога пападання маланкі загарэлася гаспадарчая пабудова па вул.Чырвонаармейскай у г.п.В.Бераставіца. Агнём быў пашкоджаны дах, перакрыццё і асабістая маёмасць гаспадароў.
24 жніўня адбылося ўзгаранне надворнай пабудовы ў в.Данілкі Пархімаўскага сельскага Савета. Прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома. Пажар знішчыў дах, перакрыццё, драўляныя элементы гаспадарчай пабудовы, асабістую маёмасць.
На шчасце, загінуўшых і пацярпеўшых на гэтых пажарах не было.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *