Яблыкі «едуць» на перапрацоўку

Актуально

Адна з прыкмет ранняй восені–мяхі яблыкаў, што складваюць, дамовіўшыся з нарыхтоўшчыкамі, каля сваіх веснічкаў руплівыя гаспадары.
А ў нарыхтоўшчыкаў райспажыўтаварыства самая гарачая пара: ураджай у агародах і садах паспеў і патрабуе хуткай рэалізацыі.
–Штодня ў вёскі раёна адпраўляецца дзве аўтамашыны,–кажа начальнік аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Валянціна Кардаш.–І збіраем па 15-20 тон яблыкаў-падалак. Некаторыя гаспадары здаюць па дзве і больш тон. Яблыкі адпраўляюцца на кансервавы камбінат у горад Глыбокае Віцебскай вобласці, на вінаводчыя заводы ў Слонім і Навагрудак.
Поўным ходам ідзе і нарыхтоўка гародніны. Як паведаміла В.М.Кардаш, ад насельніцтва закуплена 19 тон агуркоў, 14–памідораў, капусты ранняй і сярэдняй спеласці 21 тона, амаль 5 тон сталовых буракоў і 4–морквы, без малога 16 тон цыбулі і 60–ранняй бульбы. Усё гэта пайшло на рэалізацыю ў магазіны і кропкі грамадскага харчавання.
Нарыхтоўка прадукцыі садоў і агародаў працягваецца, на чарзе–больш познія гатункі ўраджаю.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *