СВК імя Варанецкага: Тут хочацца жыць і працаваць

Лента новостей

Працаўнікі свінакомплексу

СВК імя Варанецкага – моцная гаспадарка, якая добра вядома ў вобласці і рэспубліцы, дзе мэтанакіравана і эфектыўна развіваецца аграрная вытворчасць.
У СВК імя Варанецкага высокая культура земляробства. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых у гэтым годзе ў бункернай вазе без кукурузы склала 83,2 цэнтнера з гектара. Урадзіла бульба, другі наш хлеб. Ураджайнасць яе ў гэтым годзе 357 цэнтнераў з гектара, у мінулым была 275.
Для патрэб жывёлагадоўлі тут нарыхтавана дастаткова якасных кармоў. Гэта 7274 тоны сенажу (плюс 3143 у параўнанні з мінулым годам), амаль 20 тысяч тон сіласу (амаль на 6 тысяч тон больш). На ўмоўную галаву травяных кармоў атрымалася 33,9 цэнтнера кармавых адзінак.

Аператары машыннага даення МТК “Мацеевічы” Крысціна Карповіч і Таццяна Мікалайчык

Зроблена шмат, каб развіваць далей жывёлагадоўчую галіну. Пэўныя поспехі ёсць. За 10 месяцаў гэтага года ў гаспадарцы надой на карову разам з пяршачкамі дасягнуў 6989 кілаграмаў, што на 425 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. План па продажы малака выкананы больш, чым на 105%. Таварнасць дасягнула 92%, а класам «экстра» і вышэйшым гатункам здадзена 91,3% малака.
На малочнатаварнай ферме “Мацеевічы” клапоцяцца пра якасць малака. Вышэйшым гатункам і “экстрай” здалі больш за 93% сыравіны. Брыгадзір Іна Абуховіч задаволена работай аператараў машыннага даення Крысціны Карповіч, Таццяны Мікалайчык і іншых.

Механізатары Іван Талочка, Іван Кулікоўскі, Анатоль Ціток, токар Антон Эйсмант і вадзіцель Васіль Легашчоў

Сапраўдны гонар СВК імя Варанецкага – свінакомплекс. За 9 месяцаў гэтага года рэнтабельнасць рэалізацыі свініны тут дасягнула 52,2%. Такая прадукцыя карыстаецца нязменным попытам. Планавы паказчык росту валавай вытворчасці за 10 ме-сяцаў перавыкананы. На свінакомплексе сучасная сістэма мікраклімату, аўтаматычная падача кармоў і вадапаення. Працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці, што дазволіць яшчэ больш палепшыць вынікі.

На ўборцы цукровых буракоў механізатары Казмеж Эйсмант, Сцяпан Талочка, Дзмітрый Сушко і палявод Наталля Чэрнік

Дружнаму калектыву СВК імя Варанецкага па плячу важныя задачы. Пажадаем аграрыям і іх сем’ям моцнага здароўя, бадзёрасці, спрыяльнага надвор’я, шчодрых ураджаяў, малочных рэк, дабрабыту!

Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *