Выступілі лепшыя артысты Бераставіччыны

Лента новостей

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на сцэне раённага Дома культуры адбыўся заключны гала-канцэрт творчых калектываў і асобных выканаўцаў устаноў культуры Бераставіччыны. Канцэртныя нумары падарылі гледачам лепшыя артысты Дамоў культуры і клубаў раёна, а таксама Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Выступілі народная жаночая вакальная група “Канцона” і ўзорны дзіцячы духавы аркестр “Тutti” Бераставіцкай ДШМ, ансамбль песні “Верацейцы” (Аляксандр і Алёна Бутрылы, Наталля Пучок) Старадварэцкага Дома культуры і народнай творчасці, работнікі ўстаноў культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Вераніка Голец, Рыта Каспшак, Алег Зайцаў, Юлія Раманенкава, Сяргей Касьян, Уладзімір Макар, Вераніка Хлістоўская, Нэлі Касьян, Віялета Шуміла, Аляксандр Пашко.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *