“Моладзь ЗА здаровы лад жыцця”

Лента новостей

Ва ўсіх рэгіёнах Гродзенскай вобласці яшчэ вясной стартаваў маладзёжны марафон “Моладзь ЗА здаровы лад жыцця”. Акцыя была задумана з мэтай актывізацыі работы са студэнтамі і навучэнцамі, развіцця патэнцыялу маладзёжных творчых калектываў вобласці, прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку, фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі шляхам далучэння да працэсу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
За прайшоўшы перыяд шоу-праграмы праходзілі ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны з удзелам маладзёжных творчых калектываў гарадоў і раёнаў вобласці, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, а таксама папулярных маладых выканаўцаў Беларусі.
У нашым раёне ў рамках маладзёжнага марафона ўжо адбыліся канцэрты – зорак беларускай эстрады Андрэя Хлястова і Ігара Аксюты, артыстаў Гродзенскай дзяржфілармоніі, студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, лепшых маладых эстрадных выканаўцаў раёна. Наперадзе – шоу-праграма творчага калектыву Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *