Сезон школьных базараў–у разгары!

Актуально Лента новостей

Загадчыца магазіна “Детский мир” Зоя Хілюта дапаможа зрабіць правільны выбар

Традыцыйна ўжо з ліпеня па ўсёй краіне пачынаюць дзейнічаць школьныя базары, ідзе пашыраны гандаль таварамі для навучэнцаў, праводзяцца выстаўкі, дэманстрацыі адзення і г.д. Пакупнікі могуць падабраць неабходныя да школы тавары з улікам сваіх матэрыяльных магчымасцей і пажаданняў, а таксама патрабаванняў да ўзроўню якасці і асартыменту. Максімальны ажыятаж звычайна назіраецца ў сярэдзіне жніўня. На тое, каб падабраць школьную форму, партфель, абутак і неабходную канцылярыю, можа спатрэбіцца не адзін дзень. Дапамогуць бацькам у гэтай справе школьныя базары.

У Гродзенскай вобласці іх налічваецца каля 80-ці. Галоўны школьны базар вобласці – на плошчы Савецкай у Гродне – будзе працаваць аж да 7 верасня. У ім прымаюць удзел звыш 50 прадпрыемстваў, у тым ліку вытворцы адзення і абутку, прадстаўлены ўсе групы тавараў, якія могуць спатрэбіцца школьнікам. У абласным цэнтры попытам карыстаюцца таксама школьныя базары ў магазіне “Детский мир” і каля ўніверсама “Брест”.
У нашым раёне асартымент школьных тавараў, адзення і абутку найбольш прадстаўлены ў магазіне “Детский мир” Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе ўжо з 15 ліпеня адкрыты школьны базар. Тут можна набыць усё самае неабходнае да новага навучальнага года, прычым і ў растэрміноўку на тры ці шэсць месяцаў у залежнасці ад агульнага кошту купленых рэчаў. Акрамя гэтага, у мага-зіне“Детский мир” райцэнтра і ў магазінах аграгарадкоў, дзе, дарэчы, створаны “Вугалкі школьнікаў”, з 10 па 31 жніўня праводзіцца акцыя, удзельнікам якой пры набыцці адзення, абутку, трыкатажных вырабаў, ранцаў, школьных пісьмовых і канцылярскіх тавараў на суму ад 50 тысяч рублёў і болей прадугледжваецца 5-працэнтная скідка.
– Пашыраны асартымент школьных тавараў у прамысловых магазінах аграгарадкоў Малая Бераставіца, Пагранічны, Алекшыцы, Вялікія Эйсманты, – расказвае спецыяліст па арганізацыі гандлю Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Марына Сяўко. – У іншых сельскіх магазінах, дзе створаны “Вугалкі школьнікаў”, можна набыць канцылярскія і пісьмовыя тавары, а адзенне і абутак – па папярэдняму заказу. “Вугалкі школьнікаў” дзейнічаюць таксама ў магазінах “Прамтавары” і “Прамтавары №2” у райцэнтры. Па аўторках і серадах наладжаны гандаль школьнымі прыналежнасцямі на гарадскім рынку.
Акрамя гандлёвых “кропак” Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, набыць канцылярскія тавары можна і ў магазіне “Крынічка” філіяла ААТ “Белкніга”, і ў прадпрымальнікаў.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *