Дастойны ўклад маладых

Общество

Маладыя працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна таксама ўнеслі значны уклад у жніво бягучага года. У раённым спаборніцтве па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, арганізаваным РК ГА “БРСМ”, упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзелам па справах моладзі райвыканкама, удзельнічала 9 маладзёжных экіпажаў і 16 маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў. Вынікі маладых камбайнераў і вадзіцеляў дастойна глядзеліся ў агульнай карціне жніва. А малады вадзіцель СВК “Малабераставіцкі элітгас” Аляксандр Хонцар быў заўважаны і на абласным узроўні. Пры падвядзенні прамежкавых вынікаў абласнога спаборніцтва ён быў адзначаны падарункам Гродзенскага АК ГА “БРСМ”, які 18 жніўня яму прывёз і ўручыў прадстаўнік абласнога камітэта.
Ірына МІКЛАШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *