Таматная моль

Лента новостей

Нядаўна ў Еўропе з’явіўся небяспечны “чужаземны” шкоднік – таматная моль (Tuta absoluta).
Яго радзіма – Паўднёвая Амерыка, дзе з 80-х гадоў моль стала сур’ёзным шкоднікам таматаў у цяпліцах і ў адкрытай глебе.
У Еўропе насякомае ўпершыню было выяўлена ў 2006 годзе ў Іспаніі, дзе нанесла вялікі ўрон вытворцам. У 2008-2010 гадах прысутнасць насякомага зарэгістравана ў Літве, Францыі, Германіі, Украіне і Расіі (Калінінградская вобласць і г.Краснадар). У нас таматная моль была ўпершыню выяўлена ў Гомельскім раёне ў цяпліцы з таматамі плошчай 3 га. На гаспадарку быў накладзены каранцін і праводзіліся мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачага.
Таматная моль мае высокі патэнцыял небяспекі, шкодзіць і знішчае не толькі таматную прадукцыю, але і бульбу, баклажаны, перац і дзікарослыя расліны сямейства паслёнавых.
Гэтая моль развіваецца вельмі хутка. Жыццёвы цыкл, у залежнасці ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, праходзіць 30-40 дзён. Яна можа даваць да 10-12 пакаленняў у год. Матылькі вядуць змрокавы лад жыцця і большую частку дня праводзяць на ніжняй паверхні лістоў.
Як паказвае практыка іншых краін, змагацца з таматнай моллю вельмі цяжка. Эфектыўная ахова паслёнавых культур ад шкоднікаў мажлівая пры захаванні комплексу мерапрыемстваў. Асноўнымі элементамі інтэграванай сістэмы аховы таматаў ад молі з’яўляецца прытрымліванне агратэхнічных прафілактычных мерапрыемстваў. Нядрэнныя вынікі ў Еўропе паказала выкарыстанне супраць молі біялагічных сродкаў. Хімічную апрацоўку праводзяць прэпаратамі актара, дэцыс, танрэк, залон, аррыва і іншымі.
Сяргей Болбат,
вядучы аграном унутранага каранціну Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *