“Сага аб Гродне”

Лента новостей

Так называецца паэтычная кніга на польскай мове, якая нядаўна паступіла ў фонды раённага музея. Яе аўтар — наш зямляк, ксёндз Людвіг Саванеўскі. Нарадзіўся ён у в. Ігнатавічы, у 1910 г. закончыў школу ў Сакулцы, а ў 1915 г. – Духоўную семінарыю ў Вільні. Потым чатыры гады вучыўся ў Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалогіі. У 1919-1939 гг. служыў капеланам у Гродне, быў рэдактарам польскага прагрэсіўнага часопіса “Новае жыццё”. Пасля вайны працаваў прэфектам сярэдніх школ у польскім горадзе Лодзь. Памёр Людвіг Саванеўскі ў 1966 годзе.
Адзін з яго былых вучняў Антоній Патла ва ўступе да кнігі піша:”Мы любілі свайго настаўніка за светлы розум, глыбокія веды і высокі патрыятызм…”
Кніга “Сага аб Гродне” паэтычным словам апавядае аб грамадскім жыцці ў Гродне ў 1921-1939 гг., аб найбольш значных падзеях горада, мясцовых дзеячах культуры і слынных людзях таго часу. Кнігу ў музей перадаў жыхар в.Ігнатавічы Казімір Міхайлавіч Праневіч.
Мікалай Пацэнка, метадыст РМЦ НТ
па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *