Саджайце лес…І вырасце!

Лента новостей Образование Общество

Вялікае значэнне дрэў для жыцця людзей агульнавядома. Лес — гэта зялёны ўбор нашай зямлі. Лес — гэта заўсёды чыстае паветра, гэта дом для прадстаўнікоў фаўны і флоры. Лес шчодра аддае свае дары: арэхі і ягады, грыбы і лекавыя травы, драўніну…

Праблема  экалагічнага крызісу прымусіла шырокую грамадскасць павярнуцца тварам да свету раслін і, у прыватнасці, да лясоў, якія забяспечваюць шматбаковую абарону біясферы, за што лес заслужыў назву «зялёнага шчыта планеты», а для людзей стаў проста «зялёным» сябрам.

Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу-2021», накіраваная на прыцягненне ўвагі грамадства да праблем экалогіі, на актыўнае ўцягванне грамадскасці ў дзейнасць па ахове навакольнага асяроддзя знайшла цёплы і жывы водгук у сэрцах работнікаў Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы. Лес, што знаходзіцца побач з аграгарадком Масаляны, папоўніўся шматлікімі дрэўцамі. Усяго за некалькі гадзін на свежым паветры, але дружна — і можна зрабіць вялікую справу.

Мала хто ведае, але калі чалавек пасадзіў дрэва, то яно мае сувязь з ім усё жыццё — яно пачынае расці і павялічваць тую энергію, з якой яго высаджвалі ў зямлю. Таму дабрыня ў сэрцах,  аптымізм і цудоўны вясенні настрой пры пасадцы кожнага дрэўца – гарант выніку. Кожнаму з нас хочацца жыць побач з чыстым здаровым лесам і дыхаць свежым паветрам. Саджайце, і вырасце…

Галіна Козел, дырэктар Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *