Лепшыя повары спаборнічалі ў Малабераставіцкім ліцэі

Лента новостей

На мінулым тыдні Малабераставіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй перапрацоўчай прамысловасці сустракаў гасцей. На працягу цэлых трох дзён — з 28 па 30 мая — тут праходзіў абласны конкурс майстэрства па прафесіі “Повар” сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Паўдзельнічаць у конкурсе прыбылі юнакі і дзяўчаты са Слонімскага дзяржаўнага політэхнічнага ліцэя і Лідскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя меліяратыўнага будаўніцтва. Кожная навучальная ўстанова прадставіла каманды з трох чалавек. Ад Малабераставіцкага ліцэя выступілі трэцякурснікі Наталля Дрозд (майстар С.Н.Раманчук), Віталій Клімец і Вераніка Станішэўская (майстар Я.П.Дарошык).
У першы дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё конкурсу. Навучэнцаў і педагогаў прывітаў дырэктар ліцэя Э.У.Карвацкі. Затым кожная каманда-ўдзельніца прадставіла мультымедыйныя прэзентацыі сваіх навучальных устаноў. Напрыканцы дня канкурсанты выканалі дамашняе заданне — “Асарці з гародніны”.
На другі дзень ліцэістаў чакала тэарытычнае заданне. Акрамя таго, ад іх патрабавалася прыгатаваць страву “Скумбрыя фаршырованая запечаная”. Завяршыўся дзень канцэртам гуртка “Фантазія”, што дзейнічае пры ліцэі.
І вось, нарэшце, у трэці дзень журы падвяло вынікі. Першае месца дасталася навучэнцы са Слонімскага ліцэя, 2-ое месца падзялілі навучэнцы Малабераставіцкага ліцэя Віталій Клімец і Наталля Дрозд, а 3-яе месца заняла таксама прадстаўніца гэтага ліцэя Вераніка Станішэўская. Усе ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, а пераможцы атрымалі памятныя падарункі і пачастункі.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *