У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе прайшоў Дзень самакіравання

Лента новостей Образование

5 сакавіка, напярэдадні вясновага свята — Міжнароднага жаночага дня –  у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе прайшоў Дзень самакіравання. Гэта заўсёды незвычайнае і доўгачаканае свята: выдатная магчымасць для старшакласнікаў паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Навучэнцы 7-9 класаў рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур’ёзна: распрацоўвалі планы заняткаў з педагогамі, дамаўляліся, хто і што праводзіць — увогуле, спакою не было!

Дзень самакіравання пачаўся ўрачыстай лінейкай, на якой прэзідэнт школы павіншавала жанчын, дзяўчынак са святам, азнаёміла з праграмай Дня самакіравання. У гэты дзень старшакласнікі самі праводзілі навучальныя заняткі, як у сваіх класах, так і ў малодшых школьнікаў.

Дзень самакіравання дае магчымасць вучням усвядоміць усю адказнасць дарослага жыцця, а камусьці дапамагае вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *