Катэхетычны год завяршылі ў парафіі Перамянення Гасподняга Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і вячэрняя Святая Імша 30 мая ў касцёле Перамянення Гасподняга Вялікай Бераставіцы была прысвечана заканчэнню школьнага і катэхетычнага года. У касцёле сабраліся бацькі і дзеці, каб выказаць падзяку Маці Божай за прайшоўшы навучальны год і аддаць Ёй пад апеку сваіх дзетак падчас канікул.
Звяртаючыся да дзяцей, ксёндз-дэкан а.Вальдэмар Слота папрасіў іх не забываць аб тым, што жыццё – гэта вялікі дар Божы і яго трэба берагчы, папярэдзіў аб неабходнасці бяспечных паводзін у час летняга адпачынку і заклікаў не забываць на канікулах пра Бога і касцёл.
Завяршылася Імша сумесным здымкам маленькіх вернікаў з а.Вальдэмарам і сястрой Антанінай, якая таксама вядзе катэхізацыю дзяцей у парафіі.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *