Беларускія перапынкі ў сярэдняй школе аг. Пагранічны

Лента новостей Образование

Напярэдадні Дня роднай мовы ў школе праходзілі “Беларускія перапынкі”, у якіх прымалі ўдзел цімураўскія і валанцёрскія атрады 5-8 класаў.

На працягу дня на перапынках  хлопцы і дзяўчаты наведвалі гульнёвыя пляцоўкі, на якіх неабходна было выконваць заданні падрыхтаваныя педагогамі і старэйшымі валанцёрамі. У ходзе падарожжа рабяты “Апраналіся па-беларуску”, адгадвалі “Загадкі з градкі”, узгадвалі беларускія прадпрыемствы прамысловасці, складалі вершы, перакладалі на беларускую мову тэксты.

Абавязковай умовай з’яўлялася размова і адказы на пытанні на беларускай мове. Дзень прайшоў весела і з карысцю. Усе, хто прайшоў усе выпрабаванні, меў магчымасць запісаць самыя галоўныя і любімыя беларускія словы на “Сэрцы любімых слоў”.

Таццяна Паланейчык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы аг. Пагранічны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *